Чатыры перамогі ў чатырох матчах атрымала зборная Беларусі па пляжным футболе. Непасрэдны ўдзел у іх прынялі кіраўчане. 21.by

Чатыры перамогі ў чатырох матчах атрымала зборная Беларусі па пляжным футболе. Непасрэдны ўдзел у іх прынялі кіраўчане

29.01.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 


На мажорнай ноце правяла першыя сёлетнія вучэбна-трэніровачныя зборы нацыянальная зборная Беларусі па пляжным футболе. У Санкт-Пецярбурзе наша галоўная каманда краіны сустракалася з мясцовымі калектывамі — аднымі з лепшых у расійскім чэмпіянаце. Усе чатыры праведзеных паядынкі завяршыліся перамогамі беларускіх пляжнікаў.

Сёлетні год для нашых біч-сокераўцаў вельмі адказны і напружаны. Чаго толькі вартыя чэмпіянат свету, Еўрапейскія гульні ці матчы Еўралігі. Таму і падрыхтоўка зараз вядзецца самая грунтоўная. Спарынгі з пецярбуржцамі ў яе праграме насілі вельмі карысны характар. Шэраг ігракоў з паўночнай сталіцы Расіі выступаюць за зборную нашых усходніх суседзяў.

У саставе беларускай дружыны выступалі кіраўчане — палявыя ігракі Вадзім Бокач, Арцемій Дрозд і Юрый Пятроўскі, а таксама галкіпер каманды “Кіраўск-СДЮШАР” Уладзімір Усціновіч.

У першым матчы з камандай “Сіці” па агульнай дамоўленасці футбалісты правялі замест звыклых трох перыядаў ажно пяць. Прапусцілі 7 галоў, затое забілі 12! У ліку іншых вызначыўся Вадзім Бокач. Затым беларусамі былі абыграны “Альянс” (6:2) і ПФК “Яблычная” (8:5). Найбольш упартай аказалася барацьба з адным з мацнейшых расійскіх клубаў “Крысталам”. І ўсё ж нашы землякі святкавалі перамогу з лікам 3:2.

Трэнінг-кэмпы будуць прадоўжаны ў лютым.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  На мажорнай ноце правяла першыя сёлетнія вучэбна-трэніровачныя зборы нацыянальная зборная Беларусі па пляжным футболе. У Санкт-Пецярбурзе наша...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика