В Шумилино прошел открытый районный турнир по настольному теннису. 21.by

В Шумилино прошел открытый районный турнир по настольному теннису

01.02.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анастасія Раманенка падчас гульні.

Аматары малой ракеткі


Багата ўдзельнікаў сабраў адкрыты раённы турнір па настольным тэнісе, у якім акрамя шумілінскіх  спартсменаў бралі ўдзел і тэнісісты з Гарадка.
У спаборніцтвах сярод мужчын высокі клас паказалі гарадоцкія тэнісісты, сустрэчы супраць якіх сталі добрай практыкай для спартыўнага росту нашых землякоў. Першае і другое месца разыгралі паміж сабой тэнісісты з Гарадка, Васіль Серафімовіч з Обальскага керамічнага завода стаў трэцім.
Цікавымі выдаліся спаборніцтвы сярод жанчын. Эмацыянальнасць і прага да перамогі зрабілі паядынкі відовішчнымі. У фінале сустрэліся Антаніна Караленка (аддзел па адукацыі райвыканкама) і Анастасія Раманенка (РЦГЭ). Антаніна – вопытная спартсменка, у яе вялікая колькасць перамог. І менавіта вопыт дазволіў ёй здабыць у сваю асабістую скарбонку яшчэ адну перамогу.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №9 ад 29.01.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анастасія Раманенка падчас гульні. Аматары малой ракеткі Багата ўдзельнікаў сабраў адкрыты раённы турнір па настольным тэнісе, у якім акрамя шумілінскіх ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика