Прайшоў турнір па армрэстлінгу
20.02.2019
—
Новости Спорта
|
16 лютага ў Косаўскай сярэдняй школе сярод старшакласнікаў і працуючай моладзі прайшоў турнір па армрэстлінгу памяці майстра спорту жыхара г. Косава Дзмітрыя Бянько.
Перад турнірам удзельнікі і госці маглі ўбачыць выстаўку фотаздымкаў, грамат, медалёў спартсмена з розных турніраў. Першай слова ўзяла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Косаўскай СШ Рыта Аляксандраўна Савіцкая.
Яна падзялілася з прысутнымі ўспамінамі пра Дзмітрыя, які быў выпускніком гэтай школы, расказала пра яго захапленне армрэстлінгам і выказала надзею, што ў школе ёсць вучні, якія таксама знойдуць сябе ў гэтым відзе спорту. Першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Вольга Белякова выказала ўпэўненасць у тым, што гэты турнір стане для школы традыцыйным, штогадовым і ў наступным годзе геаграфія ўдзельнікаў пашырыцца.
У гэтым годзе за званне «самых моцных рук» змагаліся 20 удзельнікаў – старшакласнікі і працуючая моладзь раёна. У зале іх падбадзёрвалі шматлікія групы падтрымкі, якія апладысментамі горача віталі спартсменаў. Удзельнікі турніру паказалі відовішчную барацьбу і сапраўдную волю да перамогі, а таксама давялі, што армрэстлінг – гэта паядынак не толькі сілы рук, але і вопыту, характару. Сярод старшакласнікаў перамогу атрымаў вучань 10 класа Станіслаў Карпік, другое месца заняў 11-класнік Уладзіслаў Савановіч, трэцяе месца – у 10-класніка Антона Скіндзера. Пераможцам сярод працуючай моладзі стаў Юрый Касцюк з СВУ «Даманава» РВУП «Брэстаблгаз», сярэбраную ўзнагароду атрымаў Арцём Хоміч, ваеннаслужачы воінскай часці 7404, трэцяе месца – у Сяргея Кушнерука з ТАА «Баньян».
На мерапрыемстве прысутнічалі родныя Дзмітрыя – бацькі, бабуля, жонка, сын… Яны дзякавалі арганізатарам і ўсім, хто стаў часткай гэтага турніру, за падтрымку і за магчымасць увасобіць памяць пра Дзмітрыя ў маштабнае і карыснае мерапрыемства для моладзі.
Ганна Ільяшэвіч. Фота Вольгі БЕЛЯКОВАЙ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 лютага ў Косаўскай сярэдняй школе сярод старшакласнікаў і працуючай моладзі памяці майстра спорту жыхара г. Косава Дзмітрыя Бянько...
|
|