Юныя спартсмены з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева заваявалі «срэбра» на абласным этапе зімовага мнагаборства «Здароўе». 21.by

Юныя спартсмены з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева заваявалі «срэбра» на абласным этапе зімовага мнагаборства «Здароўе»

22.02.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Магілёве прайшоў абласны этап зімовага мнагаборства “Здароўе”, якое з’яўляецца дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам Рэспублікі Беларусь. У чарговы раз у лік лепшых каманд Магілёўшчыны трапілі прадстаўнікі Кіраўшчыны!

Не выклікае здзіўлення, што абараняць гонар нашага раёна сярод сельскіх раёнаў у горад над Дняпром пад кіраўніцтвам трэнера Валерыя Вароніча зноў паехала каманда Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Мясцовым юным “снежным” спартсменам у раёне скараюцца практычна ўсе вяршыні. Прычым з зайздроснай стабільнасцю…
Каманды-ўдзельніцы абласных спаборніцтваў прадстаўлялі сабой калектывы па 14 чалавек: па адным хлопчыку і дзяўчынцы ў кожнай з узроставых груп — з 5 па 11 клас. Кожны мнагаборац, дзякуючы сваім сілам і вынослівасці, прыносіў ачкі ў скарбонку каманды. Залічваўся толькі камандны рэзультат.
У першы дзень спаборніцтваў удзельнікі выяўлялі лепшых у скачках у даўжыню з месца, падцягванні на перакла-
дзіне (юнакі), адцісканні ад падлогі (дзяўчаты) і стральбе з пнеўматычнай зброі. Выдатная пад-
рыхтоўка нашых рабят у розных відах дазволіла ім захапіць другое месца.
Другі дзень спаборніцтваў: лыжныя гонкі. І зноў землякі выступілі на высокім узроўні. Усе ўдзельнікі на ўсіх этапах паказалі свае найлепшыя якасці. Пры жорсткай канкурэнцыі нашы рабяты паказалі выдатную падрыхтоўку і зноў даказалі, што ў элітную групу спартсменаў Магілёўшчыны ўвайшлі ў чарговы раз не выпадкова. Па суме двухдзённых выступленняў прадстаўнікі Кіраўшчыны занялі 2-е месца, чым могуць па праву ганарыцца!
Высокі ўзровень выступленняў асобных нашых рабят не засталіся па-за ўвагай экспертаў. Адразу чацвёра паўлавіцкіх спартсменаў уключаны ў састаў кандыдатаў у зборную Магілёўскай вобласці для ўдзелу ў фінальным этапе рэспубліканскага ўзроўню. У іх лік трапілі Аліна Ермалаева (7 клас), Анастасія Котава, Аляксей Хархалёў (8 клас) і Крысціна Лазарава (9 клас).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве прайшоў абласны этап зімовага мнагаборства “Здароўе”, якое з’яўляецца дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам Рэспублікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика