У Кіраўску прайшли спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве «Здароўе». 21.by

У Кіраўску прайшли спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве «Здароўе»

22.02.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:






У межах круглагадовай раённай спартакіяды калектываў фізічнай культуры прайшлі спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве “Здароўе”. 10 каманд выяўлялі мацнейшых у 4-х відах спорту.

На базе філіяла “Кіраўскі прафесійны ліцэй” Жыліцкага сельгаскаледжа праходзілі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, скачках ў даўжыню з месца, падцягванні на перакладзіне (мужчыны), згібанні і разгібанне рук ва ўпоры лежачы (жанчыны). А ў паркавай зоне каля возера Селішчы вызначаліся лепшыя ў лыжных гонках.
Агульнакамандную перамогу атрымала зборная ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”,
удзельнікі якой набралі ў суме 929,3 ачка. Другое месца заваявала каманда Жыліцкага сельгаскаледжа (909 ачкоў), замкнуў тройку лідараў спартыўны калектыў аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (843,3 ачка). У першую пяцёрку ўвайшлі таксама каманды фізкультурна-спартыўнага клуба раёна і цэнтральнай райбальніцы.
Прызавыя месцы ва ўзроставых катэгорыях размеркаваліся наступным чынам (адпаведна першае, другое і трэцяе). 18-24 гады — жанчыны: Таццяна Курачкіна (Жыліцкі СГК), Алена Бандарэнка (ЦРБ), Ганна Слабукова (ФСК); мужчыны: Вадзім Кучынскі (ЖСГК), Кірыл Шамедзька (ЖГСК), Юрый Костка (“Рассвет”).
25-34 гады — жанчыны: Анастасія Русанава (ААСіТ райвыканкама), Алеся Шалянгоўская (“Рассвет”), Вольга Міхайлюк (ЖСГК); мужчыны: Віктар Бялянаў (ФСК), Павел Белахвостаў (ААСіТ райвыканкама), Васіль Міхайлюк (ЖСГК).
35-44 гады — жанчыны: Алена Шалыгіна (“Рассвет”), Вольга Макаронак (ЖГСК), Алена Бяляўская (“Рассвет”); мужчыны: Яўген Пішчалін (“Рассвет”), Сяргей Лыбзікаў (ФСК), Юрый Давыдзенка (ЖГСК).
45-54 гады — жанчыны: Алена Яскевіч (ААСіТ райвыканкама), Ларыса Маркашанская (“Рассвет”), трэцяе месца не прысуджалася; мужчыны: Андрэй Бяляўскі (“Рассвет”), Сяргей Лянкевіч (КСУП “Чырвоны баец”), Ігар Алейнік (ЦРБ).
55 гадоў і старэй: — жанчыны: Галіна Міхалап (ААСіТ райвыканкама), другое і трэцяе месцы не прысуджаліся; мужчыны: Уладзімір Грамыка (ЦРБ), Мікалай Галавач (ААСіТ райвыканкама), Анатоль Бэндэр (ФСК).
Былі таксама вызначаны лепшыя спартсмены ў абсалютным першынстве. У жанчын перамогу атрымала Таццяна Курачкіна, другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Анастасія Русанава і Алена Шалыгіна. У мужчын пальму першынства захапіў Яўген Пішчалін, другі вынік паказаў Віктар Бялянаў, трэці — Сяргей Лыбзікаў.
Лепшымі ў асобных відах сталі: стральба — Таццяна Курачкіна, Вольга Макаронак і Павел Белахвостаў; лыжныя гонкі — Таццяна Курачкіна і Юрый Давыдзенка; скачкі ў даўжыню з месца — Анастасія Русанава і Васіль Міхайлюк; падцягванне на перакла-
дзіне — Віктар Бялянаў, згібанне і разгібанне рук ва ўпоры лежачы — Алена Шалыгіна.

Віктар БЯЛЯНАЎ, старшыня ФСК раёна.
Фота Яўгена ПІШЧАЛІНА.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах круглагадовай раённай спартакіяды калектываў фізічнай культуры прайшлі спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве “Здароўе”. 10 каманд выяўлялі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика