У фізкультурна-аздараўленчым комплексе сярэдняй школы № 2 аг. Альшаны прайшлі спартыўныя спаборніцтвы. 21.by

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе сярэдняй школы № 2 аг. Альшаны прайшлі спартыўныя спаборніцтвы

05.04.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Момант гульні паміж камандай Кароціцкай і Альшанскай СШ

Момант гульні паміж камандай Кароціцкай і Альшанскай СШ

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе сярэдняй школы № 2 аг. Альшаны прайшлі спартыўныя спаборніцтвы.
Выявіць мацнейшага па міні-футболе прыехалі каманды юных футбалістаў Сямігосціцкай, Кароціцкай, Вялікамалешаўскай, Альгомельскай і абедзвюх Альшанскіх сярэдніх школ. А вось за права называцца лепшай валейбольнай камандай змагаліся прадстаўніцы прыгожай паловы – вучаніцы сярэдняй школы № 1 Давыд-Гарадка, сярэдняй школы № 2 аг. Альшаны, а таксама Хорскай, Харомскай сярэдніх школ.

момант гульні
Турнір насіў таварыскі характар, барацьба была за кожнае ачко. У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам. Па валейболе першай стала каманда з Хорска, другой – з Альшан, трэцяй – з Давыд-Гарадка.
Па міні-футболе не пакінула шанцаў сапернікам каманда сярэдняй школы № 2 аг. Альшаны, другімі сталі вучні сярэдняй школы № 1 гэтага ж аграгарадка, а бронза – у юных футбалістаў з Сямігосціч. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі і граматамі БРСМ і аддзела спорту і турызму Столінскага райвыканкама. усе каманды -удзельніцы
Настаўнік фізічнага выхавання Харомскай сярэдняй школы, трэнер каманды-пераможцы Аляксей Цанда:
– Мы ехалі на турнір толькі з жаданнем перамагчы. Праўда, дзяўчаты дапусцілі некалькі памылак у ходзе гульні з камандай з Альшан, што прывяло да трэцяй партыі. Але я вельмі ганаруся сваімі падапечнымі, яны праявілі характар, таму заслужана сталі першымі. На мой погляд, такія турніры трэба рабіць часцей, каб у дзяцей не знікаў спартыўны азарт, каб яны адчувалі смак перамогі. Гэта закаляе характар.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фізкультурна-аздараўленчым комплексе сярэдняй школы № 2 аг. Альшаны прайшлі спартыўныя спаборніцтвы. Выявіць мацнейшага па міні-футболе прыехалі каманды юных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика