Адбыўся штогадовы адкрыты чэмпіянат г. Нясвіжа па мастацкай гімнастыцы. Удзел у ім прымалі юныя грацыі з Віцебска, Наваполацка, Мінска, з мінскага клуба гімнастыкі “GYMSTARS”, Салігорска, Баранавічаў, а таксама 20 удзельніц з Нясвіжа, якіх трэніруе Таццяна Плотнікава.
Свае віншаванні і пажаданні поспехаў у выступленні гімнасткам выказала намеснік дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Нясвіжскага райвыканкама Анастасія Глобаж.
На працягу дня ў гледачоў была магчымасць адпачыць у атмасферы прыемнай музыкі, усмешак і прыгожых выступленняў юных грацый, падчас якіх яны паказалі свае пластыку, яркасць вобразаў, майстэрства і абаянне. Для саміх жа ўдзельніц — гэта яшчэ і барацьба за перамогу, і шмат хваляванняў, нягледзячы на тое, што гэта далёка не першы іх выхад на публіку.

Трэнер Таццяна Плотнікава з юнымі грацыямі
і іх удзячнымі бацькамі
На суд журы старэйшыя гімнасткі прадставілі па два нумары з прадметамі: скакалкай, абручом, мячом, булавой, стужкай. Маленькія ж удзельніцы паказалі па адным выступленні без прадмета.
У выніку у групавых практыкаваннях без прадмета 2-ю прыступку п’едэстала раздзялілі Лізавета Смяглікава, Ганна Грошава, Васіліса Фокіна, Яўгенія Галавач, Кіра Кібінь, Лізавета Мялёхіна, Нэллі Варона, Ксенія Хоміч, Ганна Фенько, Мілана Мышалава. У групавых практыкаваннях з прадметам сярод удзельніц 2007-2008 г.н. 2-е месца занялі Юля Пагодзіна, Бажэна Грынкевіч, Анастасія Семак, Марыя Семакова і Дар’я Жук.

Сярод гімнастак 2007 г.н.
перамагла Марыя Семакова

У асабістым першынстве сярод удзельніц 2008 года нараджэння 1 месца заваявала Анастасія Семак

Прызавое трэцяе месца ў чэмпіянаце заняла Дар’я Жук (2007 г.н.)
У асабістым першынстве сярод удзельніц 2010 г.н. 2-е месца ў Евы Паддубскай і Ксеніі Секержыцкай, 2008 г.н. — 1-е заваявала Анастасія Семак, 2007 г.н. — 1-е атрымала Марыя Семакова і 3-е — Дар’я Жук. Сярод удзельніц 2006 г.н. 2-е месца заняла Дар’я Ярашэвіч, якая займаецца ў спартыўнай школе прафсаюзаў г. Мінска.
Пераможцы былі ўзнагароджаны медалямі, Граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама і прызамі.
Трэнер-выкладчык Таццяна Плотнікава выказала словы падзякі за дапамогу ў падрыхтоўцы да чэмпіянату бацькам, ДЮСШ Нясвіжскага райвыканкама.
Вольга
КАНДРУКЕВІЧ.