II Еўрапейскія гульні: новая форма і 221 атлет. 21.by

II Еўрапейскія гульні: новая форма і 221 атлет

17.06.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У зборнай Беларусі – 221 атлет
У склад беларускай каманды ўвайшлі 221 атлет, 149 трэнераў, восем чалавек – у адміністрацыйнай групе, сем спецыялістаў – у медыцынскай. Беларусы будуць выступаць перад роднымі трыбунамі, што павінна дадаткова матываваць іх. Раней кіраўніком дзяржавы была агучана задача: неабходна заваяваць медалёў не менш, чым на Еўрапейскіх гульнях у Баку. У сталіцы Азербайджана ў скарбонцы беларускай зборнай былі 43 узнагароды, з якіх 10 залатых. Аналіз выступу атлетаў за апошнія два гады паказаў, што як мінімум у 10 відах спорту беларусы маюць рэальныя шанцы на поспех.
Прэзентавалі форму зборнай Беларусі
Форму зборнай Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях прэзентавалі 13 чэрвеня ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.
Камплект спартыўнай экіпіроўкі агульнага прызначэння ўключае ў сябе 18 прадметаў адзення і абутку. Яго распрацоўкай займалася пінскае прадпрыемства.
Пры стварэнні калекцыі  “Прастора” галоўнай тэмай дызайну стала выкарыстанне стылізацыі традыцыйных арнаментаў і сімвалаў Беларусі. Адным з іх з’яўляецца папараць-кветка. У аснову каляровага рашэння калекцыі пакладзена спалучэнне кантрасных колераў лагатыпа II Еўрапейскіх гульняў.
Таксама ў НАК Беларусі прадставілі парадна-грамадзянскую форму, якую распрацавала дызайнер Юлія Латушкіна. У аснове дызайна ляжыць ідэя выкарыстання трох колераў – белага, сіняга і шэрага. Галоўным элементам гэтай формы з’яўляецца стылізаваная арнаментальная валошка, якая ўпрыгожвае нацыянальныя ручнікі.
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У зборнай Беларусі – 221 атлет У склад беларускай каманды ўвайшлі 221 атлет, 149 трэнераў, восем чалавек – у адміністрацыйнай групе, сем спецыялістаў – у медыцынскай....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика