В гости к соседям. Кореличские ветераны труда побывали с экскурсией на Новогрудчине. 21.by

В гости к соседям. Кореличские ветераны труда побывали с экскурсией на Новогрудчине

05.12.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наша родная старонка багатая сваёй гісторыяй, помнікамі архітэктуры, славутымі мясцінамі, краявідамі. Каб бліжэй з гэтым пазнаёміцца, найперш неабходна жаданне, а затым трэба накіравацца ў дарогу. Глядзіш — і пашанцуе: зможаш душой дакрануцца да таямніц.


На гэты раз свой выбар члены Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі спынілі на суседняй Навагрудчыне. На чале з сакратаром раённага савета ветэранаў Галінай Ульянка накіраваліся ў гэты цудоўны горад. Тут і наведалі ўстанову культуры «Дом-музей Адама Міцкевіча», царкву святых апосталаў Барыса і Глеба, Фарны касцёл Праабражэння Гасподняга, а непадалёку ад горада — Святую Крыніцу «Мотча».



Дзякуючы экскурсаводу аддзела турызму Навагрудскага аўтапарка № 5 Людміле Радзюк экскурсія атрымалася змястоўнай і захапляючай. «Навагрудак — гэта высокая чаша, якую Бог падняў да нябёс», — адзначылаяна і нагадала, што гэта «самы высокі горад у Беларусі», «самы мокры», «самы ветраны», адносіцца і да ліку туманных гарадоў.


Ветэраны Карэліччыны засталіся задаволены цікавымі сустрэчамі на зямлі суседзяў і па дарозе дамоў дзяліліся ўражаннямі. Асабліва шчодрымі на словы аказаліся сакратары пярвічных ветэранскіх арганізацый Вольга Краскоўская з СВК «Маяк-Заполле» і Тамара Сак з СВК «Свіцязянка-2003». Разам з тым лідары выказвалі ўдзячнасць у адрас раённага савета ветэранаў за тое, што ладзяць пазнавальныя экскурсіі — прадастаўляюць магчымасць глыбей пазнаць гісторыю роднага краю.


Уладальнік Дома-музея аграгарадка Райца Вера Салдатава адзначыла: «У наш час, калі шмат інфармацыі ёсць у Інтэрнэце, нямала звестак прадастаўляюць сродкі масавай інфармацыі і тэлебачанне, сабрацца ў дарогу людзям «залатога ўзросту» — сапраўдны подзвіг. Хаця гэтая паездка апраўдала нашы чаканні: мы даведаліся шмат цікавага і атрымалі безліч станоўчых эмоцый».

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Вольгі КУЛЯКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша родная старонка багатая сваёй гісторыяй, помнікамі архітэктуры, славутымі мясцінамі, краявідамі. Каб бліжэй з гэтым пазнаёміцца, найперш неабходна жаданне, а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика