НАЙДЖЕЛ ГУЛД-ДЭВИС: «БЕЛАРУСЬ — ПРЕКРАСНАЯ СТРАНА»
03.09.2009
—
Новости Мира
|
Таццяна ПАДАЛЯК
Чытач узнiмае праблему Вынесенае ў загаловак пытанне — рытарычнае. На жаль... Беларуская кнiга становiцца раскошай, якая далёка не кожнаму «па кiшэнi». Як, прынамсi, i залатое ўпрыгажэнне... Аднак — аб усiм па парадку.У рэдакцыю патэлефанавала чытачка: — «Звязда» на працягу многiх гадоў вядзе конкурс апавяданняў. I зараз друкуеце матэрыялы, прысвечаныя лiтаратуры i лiтаратарам... А цi ведаеце вы, колькi каштуе зборнiк «Апавяданне-2005», якi выйшаў у выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» тыражом 1500 экзэмпляраў? Што называецца, пасыпала галаву попелам... А суразмоўнiца з задавальненнем, гэтак смачна-расцяжна назвала лiчбу: — Зборнiк апавяданняў каштуе ажно 38 тысяч 30 рублёў. — Не можа быць!!! — занадта эмацыянальна не паверыла я. — Магчыма, вы проста пераблыталi лiчбы!?. — Схадзiце ў кнiгарню!.. А да ўсяго вазьмiце калькулятар: 35.030 х 1500 (тыраж) = 57 045 000. Выданне адной беларускай кнiгi суадноснае з коштам сталiчнай аднапакаёвай кватэры!!! ...Журналiсцкая цiкаўнасць перамагла: я адклала ўсе аператыўныя матэрыялы i накiравалася ў кнiгарню. Хутчэй, дзеля таго, каб пераканацца, што мая «хрэстаматыйная» цытата К.С. Станiслаўскага («Не веру!») была невыпадковай. Але... Самае цiкавае — што прадаўшчыца не здзівілася майму здзiўленню. Аказваецца, не я першая разгублена разводзiла рукi... Працяг гiсторыi таксама быў для мяне нечаканым. Непадалёк ад кнiгарнi — ювелiрны магазiн. Зайду, думаю, прыцанюся: колькi ж каштуе залатое ўпрыгажэнне (сапраўды раскоша — ва ўсе часы!), калi беларуская кнiга («духоўны хлеб»!) каштуе значна больш, чым базавая велiчыня аплаты працы за месяц. Мне спадабалася сцiплая залатая падвеска коштам... 39 600 рублёў. Цi сплю, цi мрою: цана беларускай кнiгi — суадносiцца з цаной залатой рэчы... Кнiга з «духоўнага хлеба», «духоўнай раскошы» ператвараецца ў... раскошу фiнансавую, матэрыяльную?.. Што ж, у такiм выпадку, пажнуць нашчадкi нашы?.. * * * Намеснiк Мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Iгар Лапцёнак з разуменнем слухаў пра мае «прыгоды цiкаўнасцi». Ён прызнаўся, што гэта праблема надзвычай сур’ёзна хвалюе i яго — не толькi як дзяржаўнага чыноўнiка, але i як грамадзянiна, як асобу, як чалавека, што дбае пра будучыню Бацькаўшчыны... — Iгар Мiкалаевiч, дык што ж атрымлiваецца: кнiжка на беларускай мове ў Беларусi становiцца раскошай — як золата? — Пра «раскошу», канешне, трапны прыклад, неблагая аналогiя... Але, на жаль, гэта так. Бо кнiга каштуе столькi, колькi яна каштуе. Прайшлi савецкiя часы, калi, памятаю, мы працавалi так: сабекошт «Буквара» быў 4 рублi, а прадавалi яго за 40 капеек (я быў дырэктарам выдавецтва «Народная асвета»). Астатняе «набiралi» за кошт Дзюма, Друона, iншых «безганарарных» пiсьменнiкаў, якiя выдавалiся тыражамi па 5 млн экзэмпляраў. «Назапашаныя» такiм чынам грошы i кiдалiся на падтрымку сацыяльна значнай лiтаратуры. У «перабудовачныя» часы, калi рынак стаў дыктаваць свае ўмовы, высветлiлася, што ў Беларусi няма вытворчасцi паперы, якую можна выкарыстоўваць менавiта для кнiг. Мы з’яўляемся спажыўцамi iмпартных матэрыялаў. Як вядома, iмпарт заўсёды (з улiкам падаткаў) даражэйшы, чым свая вытворчасць. Далей. Палiграфiя таксама працуе на машынах, якiя не вырабляюцца ў рэспублiцы. I нават калi ведаць, што знос iх вялiкi, працуюць яны вельмi доўга — усё роўна, каб купiць новую, трэба столькi грошай, колькi не назапашвае нi за якi амартызацыйны перыяд нiводнае з нашых палiграфпрадпрыемстваў. А тэхнiку трэба мяняць! I мы яе мяняем. Як казалi антычныя мудрацы пра развiццё любой справы: каб стаяць на месцы, трэба бегчы. Каб iсцi ў нагу з прагрэсам, нам трэба ўдасканальваць i тэхнiку, i тэхналогii... Трэба пазбягаць шкоднай для здароўя чалавека вытворчасцi. Зараз, напрыклад, мы адмовiлiся ад шэрагу хiмiчных працэсаў у палiграфii, экалогiя вытворчасцi больш спрыяльная. Але каштуе гэта вельмi шмат: зусiм новая тэхнiка (яна, дарэчы, iстотна скарачае час на выданне кнiг). Усё гэта ўплывае на кошт выпускаемай прадукцыi. Акрамя таго мы павiнны весцi сацыяльную палiтыку: заработная плата павiнна адпавядаць сённяшняму дню, хоць зарплата ў выдавецкiм сабекошце не перавышае ў нас 10 працэнтаў — тады як ва ўсiм свеце ў выдавецкай справе на зарплату iдзе 40—50 працэнтаў. — Iгар Мiкалаевiч, i ўсё ж... Вы асабiста маглi б набыць беларускую кнiжку апавяданняў за 38 тысяч 30 рублёў — шчыра? — Шчыра: я, канешне, не купляў бы. Але ж я, як намеснiк мiнiстра, атрымлiваю кантрольны экзэмпляр кожнага выдання. Таму мне прасцей... Ведаю, што i сярод аўтараў ёсць тыя, хто набывае кнiжку i дзеля сябе, i дзеля ўсёй сваёй раднi... Зараз (гэта, канешне, не вельмi добры варыянт) практыкуецца, калi з аўтарамi выдавецтвы расплачваюцца кнiжкамi замест ганарараў. — Гэту праблему ўзнiмалi самi пiсьменнiкi на старонках «Звязды»... — Але тут iснуе дамоўленасць памiж бакамi. Калi аўтар хоча надрукавацца — не праблема. Сёння праблема не выдаць твор, а яго распаўсюдзiць. — Калi кнiга каштуе, як золата, дык не дзiўна, што паўстае менавiта такая праблема. — Не, якая б цана нi была... Сёння менавiта рублём са сваёй кiшэнi пакупнiк «галасуе» за той цi iншы твор, за тую цi iншую мову, за верш цi за прозу i г.д. Яго ж не прымусiш!.. Але калi гаварыць пра сабекошт кнiгi, давайце ўсё палiчым i ўлiчым: матэрыялы, праца палiграфiстаў, аўтарскае ўзнагароджанне. Пiсьменнiкi, дарэчы, самi называюць падобныя зборнiкi «брацкай магiлай» — бо кожны хоча быць выдадзеным паасобку. ...Канешне, хацелася б, каб твор на беларускай мове каштаваў танней. Але ён не можа танней каштаваць, таму што ён, паўтараю, каштуе столькi, колькi каштуе. — Але, Iгар Мiкалаевiч, вы ж разумееце, што гэта ненармальна — калi кнiжка беларуская каштуе — як залатая падвеска?!. Што рабiць? Дзе выйсце? I — цi шукаецца выйсце?.. — Шукаецца выйсце. I пытаннi перад выдаўцамi ставяцца... I яны самi разумеюць: выпусцiць такую дарагую кнiжку — гэта значыць, спрацаваць амаль што на склад. Бо яе нiхто не купiць, i абаротныя сродкi будуць загнаныя ў нейкую багну... Але факт, пра якi вы сказалi — 38 030 рублёў — мне трэба праверыць-прааналiзаваць... Можа, папера там нейкая асаблiвая... — Дык навошта «аператыўныя» апавяданнi за 2005 год выдаваць на лепшай паперы — як «падарункавае выданне»?.. — Я праверу ўсе нюансы!.. Мяне таксама здзiўляе цана. Я ведаю, што цэны зараз «кусаюцца». Але — каб так?.. Беларускамоўная лiтаратура?.. Вашы чытачы ставяць пытанне абсалютна абгрунтавана i правiльна... — У параўнаннi з неверагодна дарагой беларускамоўнай лiтаратурай рускамоўныя «дзецюктыўныя раманы» каштуюць... проста капейкi! Як гаворыцца, бяры — не хачу!.. — Нам цяжка «спрачацца» з расiйскай кнiгай, якая выдаецца тыражом як мiнiмум 20 тыс. экз. У нас адкрытая iнфармацыйна-выдавецкая прастора... А ў Расii зараз кнiжны бум, выдаецца каля 100 тысяч найменняў у год. А мы выдаём толькi каля 10 тысяч найменняў у год. I хлопцы, якiя працуюць прыватнымi прадпрымальнiкамi, вязуць расiйскi «тавар» на наш рынак. Плацяць фiксаваны падатак — i «гоняць» адтуль кнiжкi. У Расii па прычыне банкруцтваў палiграфпрадпрыемстваў нярэдкiя распродажы. Нашы прадпрымальнiкi за бясцэнак скупляюць оптам тыражы, i потым... А мы дазволiць сабе падобнае не можам — усё толькi афiцыйна. Мы праводзiлi аналiз: афiцыйны кошт кнiг у паўтара-два разы большы, чым на гэтых кнiжных рынках-развалах цi ў цягнiку (дзе бабуля, падлеткi гандлююць сучаснай лiтаратурай — без лiцэнзii, без дазволу...). З iмi складана канкурыраваць. — Iгар Мiкалаевiч, але ж, пагадзiцеся, гэта не праблемы спажыўца... Яшчэ адно пытанне, якое гучыць досыць часта: чаму не выпускаюцца перакiдныя календары на беларускай мове? — Выпушчаны каляндар, прысвечаны 125-годдзю Я. Купалу i Я. Коласу. — Толькi абгортка там беларускамоўная ды назвы месяцаў... — Чаму — толькi абгортка? А 25 старонак пра класiкаў на мове?!. Зноў-такi: рынак i попыт. У пазамiнулым годзе мы зрабiлi цалкам беларускамоўны каляндар тыражом 10 тысяч экзэмпляраў. Не прададзенымi засталiся 4 тысячы... Так, згодны з вамi: попыт ёсць. I варта было б, канешне, у перакiдным календары ўсе даты даваць на дзвюх мовах... А ведаеце, якая незвычайная сiтуацыя была. Адно выдавецтва выпусцiла каляндар, дзе пазначалася: дзень нараджэння галоўнага iнжынера ЖКГ, эканамiста i г.д. Прадпрыемства грошы заплацiла, гэтыя календары каштавалi нядорага. — А можа, хоць бы гэтым шляхам iсцi — хай плацяць багацеi, каб былi надрукаваны iх прозвiшчы побач з класiкамi, гонарам нацыi? — Дык вашы ж чытачы пачалi пiсаць абураныя лiсты!.. У нас застаюцца вельмi цiкавыя падыходы: мы хочам, каб было ўсё iдэалагiчна-чыста i пры гэтым без усялякiх грашовых улiванняў. А зараз так не атрымлiваецца. — Напрыканцы гутаркi пытанне традыцыйнае: што цiкавае прапануюць нашы выдавецтвы ў 2007 годзе? — Мы многае чакаем ад завяршэння гэтага года: сёлета назiраецца станоўчая дынамiка ў выданнi кнiг увогуле. Ёсць падставы прагназаваць, што 2006 год завершыцца з добрымi здабыткамi. Гэта радуе, бо пры такой сiтуацыi лягчэй уваходзiць у наступны год. Хоць сродкi, якiя выдаткоўваюцца на выданне сацыяльна значнай лiтаратуры, скарачаюцца — увогуле стаiць задача перайсцi на самаакупляльную лiтаратуру паўсюдна... Тым не менш зараз абмяркоўваем план сацыяльна значнай лiтаратуры на наступны год. Разам з iншымi будуць i выданнi, прысвечаныя 125-годдзю нашых песняроў — Янку Купалу i Якубу Коласу. Працягнем выпуск папулярнай серыi «Жыццё знакамiтых людзей Беларусi». Падтрымлiваем стасункi з украiнскiмi калегамi: мы выдалi Iвана Франко, яны выдаюць Якуба Коласа ў перакладзе на ўкраiнскую мову. Расiйская пiсьменнiцкая арганiзацыя, якую ўзначальвае Сяргей Мiхалкоў, прапанавала падрыхтаваць руска-беларускi 50-томнiк твораў лепшых аўтараў. У рамках СНД таксама распрацоўваецца цiкавы выдавецкi праект «Садружнасць». Усе 6 дзяржаўных выдавецтваў прадставiлi свае планы. Iх магчымасцi, канешне, не бязмежныя. У нас, нагадаю, зарэгiстравана яшчэ 660 розных выдавецкiх структур недзяржаўнай формы ўласнасцi, штогод i ў iх пашыраецца дыяпазон кнiжных выданняў. Адзначу, што кожны выдавец iмкнецца, каб быў у яго «рэдакцыйным партфелi» сюрпрыз, прыемная нечаканка-неспадзяванка. Таму некаторыя творы выдавецтвы нават не хочуць анансаваць. Сам я ў выдавецкай справе амаль 30 гадоў i ведаю, як важна мець добры запасны рэдакцыйны партфель. — Дзякуй за цiкавую гутарку! Пажадаем усiм нам толькi прыемных выдавецкiх сюрпрызаў!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Посол Ее Величества Королевы Великобритании Найджел Гулд-Дэвис в связи с окончанием дипломатической миссии в Республике Беларусь на этой неделе покидает нашу страну. В качестве Временного Поверенного в делах дипломат прибыл в Минск в 2007 году. В июне 2008 года был переведен в ранг Посла. Как менялась обстановка у нас и вокруг нас за истекшие два года? Потеплели ли отношения между Беларусью и Европейским союзом? В ноябре 2008 года в Лондоне прошел Белорусский инвестиционный форум.
|
|