Былы кіраўнік Рады бяспекі Ўкраіны: Расія рыхтуецца расчляніць Украіну. 21.by

Былы кіраўнік Рады бяспекі Ўкраіны: Расія рыхтуецца расчляніць Украіну

13.10.2009 09:37 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва Ўкраіне надрукаваны артыкул былога кіраўніка Рады бяспекі краіны Ўладзімера Гарбуліна. Гарбулін займаў гэтую пасаду пры Кучму. У артыкуле Гарбулін указвае на факты, якія сведчаць, што Расея рыхтуецца расчляніць Украіну.

Самым гарачым пунктам Гарбулін лічыць Крым – тэрыторыю Ўкраіны, дзе расейскамоўнае насельніцтва пераважае. Апошнім часам расейскія СМІ прадказваюць хуткае «ўз’яднанне» Крыму з Расеяй. Адначасова расійскія консульствы ў інтэнсіўным рэжыме выдаюць грамадзянам поўдня Украіны расейскія пашпарты.

Каментуючы артыкул Гарбуліна, ангельская газета «The Observer» піша, што Ўкраіна і ўсходнееўрапейскія краіны занепакоеныя тым, што ЗША кідаюць іх на волю лёсу дзеля «перазагрузкі» дачыненняў з Расеяй. Абама цяпер заклапочаны праблемамі Ірана, Афганістана ды Ірака, і ці прыйдзе ён на выручку Ўкраіне ў выпадку інтэрвенцыі Расеі ў Крыме?

Штопраўда, Украіну разам з іншымі пяццю краінамі запрасілі ўдзельнічаць у праграме «Ўсходняе партнерства», але візавы рэжым для ўкраінцаў не палегчылі. Уладзімер Гарбулін непакоіцца, каб за спінаю Украіны не адбылося здзелкі кшталту «мюнхенскай».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Ўкраіне надрукаваны артыкул былога кіраўніка Рады бяспекі краіны Ўладзімера Гарбуліна. Гарбулін займаў гэтую пасаду пры Кучму. У артыкуле Гарбулін...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика