Цімашэнка прагне аб’яднання Еўропы
09.11.2009 17:25
—
Новости Мира
|
Прэм"ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка лічыць, што падзенне Берлінскай сцяны паслужыла стымулам для набыцця Украінай незалежнасці. Пра гэта гаворыцца ў заяве украінскааг прэм’ера з нагоды 20-ай гадавіны падзення Берлінскай сцяны. Прэм"ер лічыць, што гэта падзея паскорыла дэмакратычныя працэсы ў Еўропе і садзейнічала таму, што менш чым праз два гады Украіна абвясціла незалежнасць. У сувязі з гэтым Цімашэнка заклікала украінцаў не проста адзначыць і ўспомніць гэтыя часы, а засяродзіць увагу на незавершаных аспектах вызвалення краіны. «Разам з народамі Еўропы і свету мы святкуем гэтую выдатную падзею. Але сёння недастаткова проста ўспомніць тыя драматычныя часы. Мы павінны засяродзіць нашу ўвагу на незавершаных аспектах вызвалення», - гаворыцца ў заяве Юліі Цімашэнка. Пры гэтым прэм"ер адзначае, што першачарговым заданнем украінцаў павінен стаць клопат аб сваіх сем"ях і будучыні, а падставай для гэтага павінна быць аб"яднанне Еўропы. Менавіта дзякуючы аб’яднанню ўкраінцы змогуць назаўсёды пазбавіцца ад таталітарызму. "Урокі мінулага патрабуюць Аб"яднанай Еўропы, а сапраўднае еўрапейскае адзінства толькі фарміруецца. Мы павінны давесці да канца задачу аб"яднання Еўропы, бо толькі дзякуючы гэтай еднасці мы зможам назаўсёды пазбавіцца ад таталітарызму", - заявіла прэм"ер. Юлія Цімашэнка таксама падкрэсліла, што ўкраінцы імкнуцца стаць паўнапраўнай часткай аб"яднанай Еўропы. «Імкнучыся стаць паўнапраўнай часткай Аб"яднанай Еўропы, украінцы паслядоўна рэфармуюць сваю дзяржаву, уводзяць еўрапейскія каштоўнасці і стандарты. Мы маем упэўненасць, што еўрапейскі кантынент больш ніколі не будзе падзелены ні адной сцяной - каменнай, жалезнай або папяровай», - заявіла Цімашэнка. Яна заклікала украінцаў умацоўваць ў краіне прынцыпы справядлівасці і роўнасці. «Мы не павінны адварочвацца ад цяжкай працы па ўкараненню справядлівасці і роўнасці ў нашых ўсё яшчэ маладых дэмакратыях. Калі мы хочам паспяхова завяршыць гэтую задачу, мы павінны памятаць пра радасць, якая панавала дваццаць гадоў таму ў Берліне», - зазначыла кіраўнік украінскага ўрада. Нагадаем, што ўзімку ва Украіне маюць адбыцца першыя пасля «памаранчавай рэвалюцыі» прэзідэнцкія выбары. Галоўнымі прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка Украіны з’яўляюцца цяперашні прэм’ер Юлія Цімашэнка і лідэр «Партыі Рэгіёнаў» Віктар Януковіч. АП, паводле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Украіны лічыць, што падзенне Берлінскай сцяны паслужыла стымулам для набыцця Украінай незалежнасці.
|
|