У Расіі не будзе гарэлкі, таннейшай за 8500 рублёў
19.11.2009 12:30
—
Новости Мира
|
Камісія урада Расіі па рэгуляванню алкагольнага рынка прыняла рашэнне, згодна з якім мінімальны кошт на 0,5 л гарэлкі складзе 89 рублёў. Гэта 8500 беларускіх рублёў у эквіваленце. Рашэнне ўступіць у сілу з 1 студзеня 2010 года. Мяркуецца, што ўвядзенне мінімальнай цаны на гарэлку дазволіць выцесніць з рынку нелегальную гарэлку, якая каштуе ад 40 да 60 рублёў. Згодна з дадзенымі Росстата, у мінулым годзе было прададзена 176 мільёнаў дэкалітраў гарэлкі, прытым што вытворчасць склала каля 120 мільёнаў дэкалітраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня чыноўнікі ўсталёўваюць мінімальную цэну на гарэлку |
|