Улады Узбекістана дэмантавалі савецкі манумент і праваслаўную царкву
22.11.2009 22:02
—
Новости Мира
|
У Ташкенце ў Парку баявой славы дэмантавалі савецкі манумент Абаронцу радзімы, а таксама прыбралі п’едэсталы з бюстамі савецкіх военачальнікаў. Яны стаялі тамака з сярэдзіны 1970-х. У адміністрацыі парка кажуць, што дэмантаваныя помнікі не супадаюць са зместам экспазіцыі музея, які адлюстроўвае гісторыю вайсковага мастацтва народаў Цэнтральнай Азіі. Адначасова ў цэнтры Ташкента знеслі будынак праваслаўнай царквы, збудаванай там у 1898 годзе. Вялікая група міліцыянтаў і асобаў у цывільным ахоўвала пляцоўку ў часе бурэння. На месцы храма з ініцыятывы прэзідэнта Карымава паўстане сучасны адміністратыўны будынак. У савецкі час далучэнне Цэнтральнай Азіі да Расіі падавалася як прагрэсіўная гістарычная з’ява. Цяпер узбекі разглядаюць той перыяд як звычайную каланізацыю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ташкенце ў Парку баявой славы дэмантавалі савецкі манумент Абаронцу радзімы, а таксама прыбралі п’едэсталы з бюстамі савецкіх военачальнікаў. Яны стаялі тамака...
|
|