У нобелеўскай лаўрэаткі забралі медаль і заблакавалі рахунак. 21.by

У нобелеўскай лаўрэаткі забралі медаль і заблакавалі рахунак

27.11.2009 17:46 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Шырын Ебадзі атрымлівае прэмію. Фота - са старонкі thewe.cc

Суткі пасля таго, як медаль і дыплом лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру за 2003 год, змагаркі за правы чалавеку, Шырын Ебадзі былі забраныя іранскімі ўладамі, з Тэгерану прыйшло паведамленне, што банкаўскі рахунак дзяячкі таксама заблакаваны. Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенств AFP.

Набліжаны сябр спадарыні Ебадзі, які пажадаў застацца невядомым, паведаміў, што рахунак нобелеўскай лаўрэаткі заблакаваны ўладамі: з рахунка немагчыма зняць грошы. «Гэта незаконны ўчынак, і гутарка вядзецца пра палітычны крок, бо грошы, якія пераводзіліся на гэты рахунак, былі прызначаныя для фінансавай падтрымкі палітычных вязняў ды іх сем"яў», – заявіў ён.

Яшчэ ўчора прыйшла вестка, што іранскія ўлады забаранілі Ебадзі доступ да яе медаля Нобелеўскага лаўрэату і ганаровага дыплому, якія захоўвалася ў банкаўскім сэйфе. На гэта заявай адрэагавала міністэрства замежных справаў Нарвегіі, зазначыўшы ў ёй, што яны «абураныя» гэтым учынкам. Рэч у тым, што нобелеўская прэмія міру ўручаецца менавіта нарвежскай камісіяй, а не шведскай.

56-гадовай Ебадзі не прывыкаць да пераследаў. Яна атрымала прэмію міра 2003 менавіта за чыннае прасоўванне дэмакратыі і ставанне на абарону правоў чалавека. Шырын Ебадзі зрабілася першай жанчынай-мусульманкай, якая атрымала гэтую прэмію. У дадатак яна была першай жанчынай-суддзёй у Іране, пакуль яе заўчасна не звольнілі. За свае погляды Шырын Абадзі не раз трапляла пад арышт, у тым ліку і пасля атрымання Нобелеўскай прэміі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шырын Ебадзі атрымлівае прэмію. Фота - са старонкі thewe.ccСуткі пасля таго, як медаль і дыплом лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру за 2003 год, змагаркі за правы чалавеку,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика