Былы змагар са злачынным рэжымам абраны прэзідэнтам Уругваю
30.11.2009 12:35
—
Новости Мира
|
Былы лідэр партызанскіх фарміраванняў Хасэ Мухіка, паводле папярэдніх вынікаў, атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў ва Уругваі. Сваю паразу, як перадае AFP, прызнаў супернік Мухікі, былы прэзідэнт краіны Луіс Альберта Лакалье.
У другім туры выбараў, які адбыўся ў нядзелю, 29 лістапада Мухіка набраў каля 51% галасоў. У першым туры, які прайшоў 25 кастрычніка, за яго прагаласавалі 49,6% выбаршчыкаў. Лакалье набраў каля 42%. 74‑гадовы Хасэ Мухіка прадстаўляе на выбарах кіраўнічую ва Уругваі кааліцыю «Шырокі фронт». Луіс Альберта Лакалье, які займаў пасаду прэзідэнта ў 1990‑1995 гг., быў кандыдатам ад апазіцыйнай Нацыянальнай партыі. Прэзідэнт Уругвая абіраецца на пяцігадовы тэрмін. Па законе краіны адзін і той жа чалавек не можа займаць пасаду прэзідэнта два тэрміны запар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы лідэр партызанскіх фарміраванняў Хасэ Мухіка, паводле папярэдніх вынікаў, атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў ва Уругваі. Сваю паразу, як...
|
|