Расійцы зарэгістравалі «Батьку» + фота
08.12.2009 18:38
—
Новости Мира
|
Такі гандлёвы брэнд быў зарэгістраваны на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі фірмай «ЛіК», што належыць Юрыю Рудніцкіх. На думку прадпрымальніка, новы брэнд павінен карыстацца папулярнасцю ў расійцаў. Спадар Рудніцкіх не спыніўся на рэгістрацыі новай маркі ў Расіі, а паспрабаваў пачаць прасоўванне яе і ў нашай краіне. Што праўда, у беларускіх уладаў гэтая ідэя ніякага энтузіязму не выклікала. «Нягледзячы на нормы заканадаўства, якія выразна абмяжоўваюць перыяд, у які заяўнік павінен азнаёміцца з рэакцыяй на свой зварот, ніхто так і не адважыўся прыняць хаця бы нейкае рашэнне, — скардзіцца Ю.Рудніцкіх. Мы пісалі і ў Савет міністраў, і нават кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта РБ ... І прэзідэнту вашаму мы пісалі. Але адказваюць, дакладней, не адказваюць ўсе тыя ж чыноўнікі. Ні станоўчага, ні адмоўнага адказу не даюць». Алесь Пілецкі, паводле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такі гандлёвы брэнд быў зарэгістраваны на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі фірмай «ЛіК». |
|