Більт пра выключэнне Шапуцькі: «Гэта будзе мець наступствы». 21.by

Більт пра выключэнне Шапуцькі: «Гэта будзе мець наступствы»

08.12.2009 22:49 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 снежня ў Бруселі адбылася прэс-канферэнцыя па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і «Усходняга партнёрства». На мерапрыемстве прысутнічаў і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Беларускімі журналістамі была агучаная і сітуацыя наконт выключэння прэс-сакратаркі «Маладога фронту» Таццяны Шапуцькі. Пытанне наконт таго, як яе выключэнне паўплывае на ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве, было зададзенае кіраўніку замежнапалітычнага ведамства Швецыі Карлу Більдту.

«Гэта несумненна будзе мець наступствы. Мы ўздымалі гэтае пытанне вельмі выразна ў Кіеве, у прыватных размовах тут, — адказаў Більдт. — Канечне, калі гэта выключэнне сапраўды звязана з удзелам у Форуме НДА, не з універсітэцкімі справамі, то вядома, гэта ні ў якім разе недапушчальна».

Сяргей Мартынаў, выказаў жаданне таксама пракаментаваць дадзеную сітуацыю.

«Урады не выключаюць студэнтаў. Гэта універсітэты выключаюць. І ўніверсітэт паведаміла нам, што прычына ў адсутнасці на занятках», — заявіў Мартынаў.

У сваю чаргу Карл Більдт паведаміў нечаканыя факты.

«Я б, вядома, дадаў, што ва ўніверсітэт звярталіся спецслужбы. Мажліва, што спецсужбы непакоіліся адсутнасцю альбо неадсутнасцю на занятках, але гэта не тое, чым звычайна займаюцца спецслужбы», — падкрэсліў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 снежня ў Бруселі адбылася прэс-канферэнцыя па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і «Усходняга партнёрства».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика