У Польшчы адкрылі першы помнік ахвярам камунізму + фота. 21.by

У Польшчы адкрылі першы помнік ахвярам камунізму + фота

14.12.2009 13:39 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы помнік ахвярам камунізму ў 1918—1989 гадах адкрыты ў польскім горадзе Лодзь насупраць былога рэгіянальнага ўпраўлення Службы бяспекі Польшчы.

Манумент адлюстроўвае арла, які з разарванымі кратамі ў кіпцюрах узлятае над параненай зямлёй.


naszemiasto.pl

Помнік прысвечаны жыхарам былых Крэсаў Усходніх, цяперашняй тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, ахвярам польска‑бальшавіцкай вайны 1919—1920 гадоў і Катынскай трагедыі, дзеячам «Салідарнасці» і ахвярам ваеннага становішча ў Польшчы, якое было ўведзена ў ноч на 13 снежня 1981 года.

Помнік ахвярам камунізму «будзе для чарговых пакаленняў важным знакам нацыянальнай памяці і, разам з тым, перасцярогай перад таталітарнымі ідэалогіямі і сістэмамі», заявіў на цырымоніі адкрыцця прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.

Збудаванне помніка каштавала 550 тыс. злотых (прыблізна 200 тыс. даляраў ЗША). Прыкладна 20 тыс. даляраў ЗША былі сабраны грамадскім камітэтам. Лех Качыньскі таксама быў сярод грамадзян, якія фінансава падтрымалі ўсталяванне манумента.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрылі яго ў горадзе Лодзь насупраць былога рэгіянальнага ўпраўлення Службы бяспекі Польшчы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика