Чавес назваў Абаму лаўрэтам Нобелеўскай прэміі вайны. 21.by

Чавес назваў Абаму лаўрэтам Нобелеўскай прэміі вайны

15.12.2009 17:56 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес зноў рэзка раскрытыкаваў палітыку ЗША ў Лацінскай Амерыцы.

На закрыцці саміта Баліварыянскага альянсу народаў Амерыкі ў Гаване ён назваў яе агрэсіўнай, сказаўшы, што Злучаныя Штаты атачаюць Венесуэлу ваеннымі базамі. Дасталося і Бараку Абаму:

«Гэта — лаўрэат Нобелеўскай прэміі вайны. Зараз нам пагражае яго прадстаўнік — дзяржсакратар. Але гэта смешныя пагрозы. Мы не баімся вас.

Яны кажуць: узважваць наступствы вашых дзеянняў у адносінах з Іранам. Так, мы ўзважваем гэтыя наступствы, і нашы адносіны з народам і ўрадам Ірана будуць умацоўвацца з кожным днём».

На саміце таксама было абвешчана, што ўжо з студзеня краіны альянса, які аб’ядноўвае Балівію, Венесуэлу, Эквадор, Кубу, Гандурас, Нікарагуа і шэраг выспаў карыбскіх дзяржаў, пяройдуць ва ўзаемаразліках у гандлі на адзіную ўмоўную грашовую адзінку ‑‑ сукрэ і адмовяцца ад абрыдлага даляра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес зноў рэзка раскрытыкаваў палітыку ЗША ў Лацінскай Амерыцы.На закрыцці саміта Баліварыянскага альянсу народаў Амерыкі ў Гаване ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика