Памёр Ягор Гайдар. 21.by

Памёр Ягор Гайдар

16.12.2009 10:02 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядомы расійскі эканаміст і палітык Ягор Гайдар памёр раніцай серады.


У свой час Гайдар выконваў абавязкі прэм’ер‑міністра Расеі, у апошнія гады займаў пасаду дырэктара Інстытута эканомікі пераходнага перыяду.

Ягор Гайдар пражыў 53 гады.

***

Ягор Цімуравіч Гайдар быў унукам знакамітых пісьменнікаў Аркадзя Гайдара і Паўла Бажова. Нарадзіўся ў 1956 г.у Маскве.

У 1991 г. ён быў першым міністрам эканомікі ў першым дэмакратычным расійскім урадзе (1991—1992). З 15 чэрвеня 1992 г. па 15 снежня 1992 г. быў в.а. старшыні урада Расійскай Федэрацыі, быў ідэолагам і кіраўніком радыкальных эканамічных рэформ у Расіі.

У 1994—2001 г. Ягор Гайдар з’яўляўся старшынём партыі «Дэмакратычны выбар Расіі», у 1999—2003 г. дэпутат Дзярждумы ад блоку «Саюз правых сіл».

Ягор Гайдар быў адным з лідэраў расійскай апазіцыі. Апошнія некалькі год узначальваў Інстытут эканомікі пераходнага перыяду.

***

Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, якая мае партнёрскія дачыненні з расійскім Саюзам правых сіл:

Мне пашчасціла асабіста ведаць гэтага чалавека. Вельмі шкада. Магу толькі выказаць шкадаванне, бо ў сучаснай Расіі вялікі дэфіцыт такіх людзей, асобаў. Інтэлектуал, дэмакрат, рэфарматар. Чалавек шырокай душы. Для расійскай рэчаіснасці ён быў непрымальны. Але тое, што такія людзі ёсць, дае шанец Расіі на лепшую будучыню. Гэта вялікая страта для расійскай, ды і нашай дэмакратычнай супольнасці. Мы размаўлялі з гэтым чалавекам на адной мове — мове дэмакратычных каштоўнасцей. Я веру, што ідэі Ягора Гайдара, у тым ліку эканамічныя напрацоўкі, а ён меў надзвычай глыбокія веды ў эканоміцы, будуць выкарыстаныя і прынясуць карысць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы расійскі эканаміст і палітык Ягор Гайдар памёр раніцай у сераду. Яму было 53 гады.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика