37% расейцаў станоўча ставяцца да Сталіна. 21.by

37% расейцаў станоўча ставяцца да Сталіна

18.12.2009 15:20 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна з вынікамі апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі, сярод грамадзян Расіі пануе станоўчае стаўленне да Сталіна (37% апытаных). Пры гэтым у 26% Сталін выклікае павагу, у 8% — сімпатыю, у 3% — захапленне.

Але за апошнія восем гадоў падвоілася колькасць расейцаў, якім Сталін абыякавы.

Цяпер такіх 28% рэспандэнтаў, у 2001 годзе іх было 13%. Гэты паказчык адмоўна адбіваецца на колькасці праціўнікаў Сталіна. Негатыўна да Сталіна ставяцца 24% апытаных: у 13% Сталін выклікае непрыязнасць (у 2001 годзе ‑‑ 18%), у 6% — страх, у 5% — агіду (у 2001 годзе — 16% і 10% адпаведна).

Пры гэтым павага і сімпатыя да Сталіна пераважаюць сярод пажылых расейцаў (46%). А сярод маладых людзей часцей за ўсё сустракаецца абыякавае стаўленне да «бацькі народаў» (у 38%).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з вынікамі апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі, сярод грамадзян Расіі пануе станоўчае стаўленне да Сталіна (37%...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика