Румынія адзначае гадавіну скідання рэжыму Чаўшэску
22.12.2009 13:28
—
Новости Мира
|
У Румыніі праходзяць урачыстыя цырымоніі ў сувязі з 20‑годдзем рэвалюцыі, у выніку якой быў зрынуты рэжым камуністычнага лідэра Мікалае Чаўшэску. Людзі прыносяць кветкі на могілкі, дзе пахавалі загінулых падчас падзей 20‑гадовай даўніны, таксама прыходзяць да месцаў, звязаных з народнымі выступленнямі ў 1989 годзе. У выніку сутыкненняў па ўсёй краіне тады загінулі больш за 1110 чалавек. Прэзідэнт Траян Бэсеску заявіў, што вінаватыя ў гібелі людзей у 1989 годзе да гэтага часу не панеслі пакарання. У Румыніі па‑ранейшаму працягваюцца спрэчкі аб тым, хто страляў па ўдзельніках народных выступаў супраць рэжыму Чаўшэску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Румыніі праходзяць урачыстыя цырымоніі ў сувязі з 20‑годдзем рэвалюцыі, у выніку якой быў зрынуты рэжым камуністычнага лідэра Мікалае Чаўшэску.Людзі... |
|