Літва зачыняе Ігналінскую АЭС
31.12.2009 12:43
—
Новости Мира
|
Літоўскія ўлады закрыюць за гадзіну да апоўначы 31 снежня атамную электрастанцыю ў Вісагінасе. Ігналінская АЭС, пабудаваная 26 гадоў таму, з’яўляецца адзінай АЭС не толькі ў Літве, але і ва ўсіх трох былых балтыйскіх рэспубліках СССР. Яе закрыццё было адной з умоваў уступлення Літвы ў Еўрасаюз. Гэты крок, праўда, прывядзе да росту цэн на электраэнергію ў Літве, якая зараз перажывае цяжкі эканамічны перыяд, і рэзкі рост залежнасці краіны ад энергетычных паставак з Расіі. Зараз Ігналінская АЭС задавальняе да 80% патрэб Літвы ў электраэнергіі. Брусэль, які настойваў на закрыцці гэтай АЭС, выдаткаваў каля 820 млн еўра на пакрыццё часткі выдаткаў. Крытыкі кажуць, што Ігналінская АЭС, якая была пабудавана па тым жа праекце, што і Чарнобыльская, магла б прапрацаваць яшчэ 10‑15 гадоў пры мінімальнай верагоднасці ўзнікнення якіх‑небудзь пазаштатных сітуацый. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літоўскія ўлады закрыюць за гадзіну да апоўначы 31 снежня атамную электрастанцыю ў Вісагінасе.Ігналінская АЭС, пабудаваная 26 гадоў таму, з’яўляецца адзінай АЭС не... |
|