У Польшчы зафіксавана рэкордна нізкая тэмпература, на Беласточчыне — мінус 31. 21.by

У Польшчы зафіксавана рэкордна нізкая тэмпература, на Беласточчыне — мінус 31

04.01.2010 15:52 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэкордна нізкая тэмпература — мінус 31 градус па Цэльсіі — зафіксаваная ў ноч на панядзелак у Беластоку, паведаміла Бюро прагнозаў Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі.

Слупок тэрмометра ў Польшчы гэтай ноччу апусціцца да мінус 30 градусаў. Пры тым, што на Новы год слупок тэрмометра паказваў мінус тры‑пяць градусаў. Як адзначаюць метэаролагі, на Польшчу абрынуліся халодныя масы арктычнага паветра.

У Беластоку раніцай з‑за маразоў не змаглі выехаць на маршруты некалькі гарадскіх аўтобусаў. Мясцовая паліцыя адзначыла на вуліцах горада малую інтэнсіўнасць руху — многія аўтааматары не змаглі завесці свае машыны.

У Гайнаўцы было знойдзена цела 54‑гадовага мужчыны, які замёрз на вуліцы.

Сіноптыкі адзначаюць, што цяперашняя ноч была, верагодней за ўсё, самай халоднай у студзені.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэкордна нізкая тэмпература — мінус 31 градус па Цэльсіі — зафіксаваная ў ноч на панядзелак у Беластоку, паведаміла Бюро прагнозаў Інстытута метэаралогіі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика