Расійскія святы каштавалі 23 мільярды даляраў. 21.by

Расійскія святы каштавалі 23 мільярды даляраў

12.01.2010 11:29 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менавіта столькі, паводле падлікаў кансалтынгавай фірмы ФБК, каштавалі Расіі доўгія вакацыі, якія працягваліся ад Новага года. У Расіі на Новы год чыноўнікі і большасць прадпрыемстваў 11 дзён не працуюць. У выніку такога доўгага прастою вытворчасці расійскі бюджэт недаатрымае агучаную суму.

Паводле заканадаўства нашага ўсходняга суседа, дні ад 1-га па 5-га студзеня вольныя ад працы. Плюс яны спалучаюцца з выходнымі і святкаваннем Божага Нараджэння. У выніку ў Расіі першы працоўны тыдзень 2010 года пачаўся толькі 11 студзеня.

Аднак не для ўсіх святкаванні прынеслі страты. Прыбыткі атрымалі вытворцы гарэлкі і турфірмы, што арганізоўвалі адпачынак для расіян. На працягу святочных дзён грамадзяне Расіі выпілі чвэрць мільярда пляшак гарэлкі, а невялікія гатэлі па ўсёй краіне за 11 дзён атрымалі чвэрць гадавога прыбытку.

АП, паводле dziennik.pl

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Расіі на Новы год чыноўнікі і большасць прадпрыемстваў 11 дзён не працуюць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика