Савет Еўропы: "свіны" грып - адна з медыцынскіх афёраў стагоддзя
12.01.2010 13:05
—
Новости Мира
|
Амерыканскія і еўрапейскія ўрады адмяняюць замовы на вакцыну супраць свінога грыпу. У свеце ўсё больш гавораць пра маніпуляцыі з гэтым вірусам, інфармуе onet.pl.
З гэтай прычыны Савет Еўропы абмяркуе ў другой палове студзеня ў Страсбургу прапанову расследаваць дзейнасць фармацэўтычных кампаній, якія падазраюцца ў маніпуляцыях са свіным грыпам дзеля павелічэння свайго прыбытку. З такой ініцыятывай выступіў вядомы эпідэміёлаг Вольфганг Водарг, які ўзначальвае ў Савеце Еўропы падкамітэт па ахове здароўя. На думку Водарга, вытворцы супрацьгрыпозных прэпаратаў і вакцын аказалі ціск на Сусветную арганізацыю аховы здароўя і прымусілі яе абвясціць свіны грып пандэміяй. Цяпер жа ўлады краін масава адмяняюць замовы. Так, Францыя плануе адмовіцца ад 50 млн доз вакцыны з замоўленых 94 млн, Нямеччына — ад паловы з замоўленых 50 млн доз. Вялікабрытанія і Бельгія вядуць перамовы з пастаўшчыком аб паніжэнні аб'ёму закупаў. Іспанскія службоўцы заяўляюць, што хочуць вярнуць нескарыстаную вакцыну, Нідэрланды і Швейцарыя плануюць паслаць частку вакцынаў у краіны, дзе яе бракуе. На росце продажу вакцыны ад грыпу A/H1N1 брытанская фармацэўтычная кампанія GlaxoSmithKline зарабіла дадатковыя 3,5 млрд долараў. Sanofi і Novartis планавалі атрымаць 1 млрд і 600 млн долараў адпаведна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскія і еўрапейскія ўрады адмяняюць замовы на вакцыну супраць свінога грыпу. |
|