Кампанія Google пакрыўдзілася на хакерскую атаку кітайцаў
13.01.2010 09:41
—
Новости Мира
|
Прадстаўнікі кампаніі абвясцілі, што дзейнасць Google у Кітаі можа быць спыненая. Сайты Google і яшчэ два дзесяткі кампаній трапілі пад атаку. У яе арганізацыі Google вінаваціць хакераў з Кітаю. Яны ўзламалі скрынкі электроннай пошты, што належаць кітайскім праваабаронцам. Прадстаўнікі кампаніі абвясцілі ў адказ, што дзейнасць Google у Кітаі можа быць спыненая. Акрамя таго, Google болей не будзе фільтраваць вынікі працы сваёй пошукавай сістэмы, чаго вымагаюць улады Кітаю. Гэта першы такі выпад буйное амерыканскае кампаніі супраць КНР. Дагэтуль, у пагоні за прыбыткамі, карпарацыі заплюшчвалі вочы на палітычны рэжым і парушэнні правоў чалавека ў Паднябеснай. Інтэрнаўты й праваабронцы выказалі захапленне рашучай рэакцыяй Google-а. У самім Кітаі афіцыйныя СМІ навіну замоўчваюць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі кампаніі абвясцілі, што дзейнасць Google у Кітаі можа быць спыненая.
|
|