Паліцыя Партугаліі абвінаваціла ў знікненні Мадлен Маккэн яе бацькоў. 21.by

Паліцыя Партугаліі абвінаваціла ў знікненні Мадлен Маккэн яе бацькоў

13.01.2010 11:47 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На слуханнях у судзе Партугаліі па справе аб выкраданні Мадлен Маккэн дэтэктывы, што расследвалі гэтую справу, абвінавацілі бацькоў дзяўчынкі 41-гадовых Джэры і Кейт Маккэн у наўмысным увядзенні следства ў зман, паведамляе The Telegraph.

«Яна памерла ў гатэлі ў выніку трагічнага інцыдэнту, і яе бацькі прыдумалі гісторыю пра знікненне, каб пазбегнуць пакарання»,

- заявіў у судзе Таварэш дэ Алмейда, які ўзначальваў расследаванне ў першыя месяцы пасля знікнення Мадлен.

Да такой высновы дэтэктывы прыйшлі ўжо праз некалькі месяцаў пасля расследавання, сказаў ён.

Іншы прадстаўнік паліцыі дэтэктыў Гансала Амарал, які таксама ўдзельнічаў на пачатковым этапе ў расследаванні справы, выпусціў у 2008 годзе кнігу, якая стала бэстсэлерам. У ёй таксама сцвярджаецца, што бацькі самі вінаватыя ў знікненні Мадлен.


4-гадовая Мадлен Маккэн знікла 3 траўня 2007 г. Яе бацькі сцвярджаюць, што іх дачка была выкрадзеная.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На слуханнях у судзе Партугаліі па справе аб выкраданні Мадлен Маккэн дэтэктывы, што расследвалі гэтую справу, абвінавацілі бацькоў дзяўчынкі 41-гадовых Джэры і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика