Апазіцыя Кіргізіі пачала галадоўку пратэсту ў Бішкеку. 21.by

Апазіцыя Кіргізіі пачала галадоўку пратэсту ў Бішкеку

13.01.2010 16:04 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыхільнікі апазіцыі Кіргізіі пачалі галадоўку пратэсту з патрабаваннем апраўдаць і вызваліць асуджаных судамі рэспублікі да розных тэрмінаў зняволення апанентаў улады.

Зараз у галадоўцы, якая праходзіць у памяшканні Сацыял‑дэмакратычнай партыі, бяруць удзел дзевяць чалавек на чале са старшынём Камітэта супраць палітычных пераследаў Тапчубекам Тургуналеевым.

Падставай для пачатку акцыі паслужыў вынесены ў панядзелак ваенным судом прысуд у дачыненні да вядомага апазіцыянэра, чальца палітбюро Аб’яднанага народнага руху Ісмаіла Ісакава.

Былы найбліжэйшы прыхільнік прэзідэнта Курманбека Бакіева генерал Ісакаў, які пасля «цюльпанавай» рэвалюцыі 2005 г. атрымаў пасаду міністра абароны, быў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі строгага рэжыму і пазбаўлены вайсковага звання «генерал‑лейтэнант» за незаконную перадачу свайму сыну‑афіцэру ведамаснай двухпакаёвай кватэры ў Бішкеку ў 2005 годзе. Суд палічыў не вартым ўвагі факт, што яшчэ ў 2007 годзе кватэра была перададзена Ісакавым шматдзетнай сям’і іншага ваеннага.

Крымінальная справа ў дачыненні экс‑генерала была заведзена пасля яго гучнай адстаўкі з пасады кіраўніка Рады бяспекі ў кастрычніку 2008 года падчас правядзення ў Бішкеку саміту СНД. Ісакаў заявіў пра сваю нязгоду з кадравай, унутранай і замежнай палітыкай, якая праводзіцца прэзідэнтам Бакіевым, і перайшоў на бок апазіцыі.

Акрамя таго, удзельнікі акцыі пратэсту патрабуюць вызваліць асуджаных у мінулым годзе лідэра «Партыі зялёных» Эркіна Булекбаева і яшчэ шэраг апазіцыянераў, якія атрымалі тэрміны за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту ў розных рэгіёнах рэспублікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыхільнікі апазіцыі Кіргізіі пачалі галадоўку пратэсту з патрабаваннем апраўдаць і вызваліць асуджаных судамі рэспублікі да розных тэрмінаў зняволення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика