Прэзідэнтам Чылі стане мільярдэр Пінера
18.01.2010 13:27
—
Новости Мира
|
Мільярдэр Себасцьян Пінера стаў пераможцам другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Чылі, паклаўшы канец дваццацігадоваму кіраванню левацэнтрыстаў. Сацыял‑дэмакрат Эдуарда Фрэй прызнаў паразу пасля падліку 60% галасоў: кансерватыўны Пінера набраў 52%, тады як Фрэй — 48%. Пінера абяцае ажыццявіць жорсткую праграму ўмацавання законнасці і парадку, а таксама выкарыстоўваць свой прадпрымальніцкі досвед для развіцця эканомікі краіны. Паводле закона прэзідэнт Мішэль Бачэлет, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў грамадстве, не мела права балатавацца зноў. Але пераможца цяперашніх выбараў паабяцаў працягнуць яе вельмі папулярную сацыяльную палітыку. Апошнім кансерватыўным кіраўніком Чылі быў ваенны кіраўнік генерал Аўгуста Піначэт, які захапіў ўладу ў 1973 г. і заставаўся на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе аж да 1990 года. Больш чым за паўстагоддзя Пінера стаў першым дэмакратычна абраным кансерватыўным лідэрам Чылі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мільярдэр Себасцьян Пінера стаў пераможцам другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Чылі, паклаўшы канец дваццацігадоваму кіраванню... |
|