Хілары Клінтан: Свабоду Інтэрнэту!. 21.by

Хілары Клінтан: Свабоду Інтэрнэту!

22.01.2010 10:33 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 студзеня дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан выступіла ў Вашынгтоне з прамовай, у якой выказала моцную падтрымку свабодзе выказваньня ў Інтэрнэце.

Паводле Клінтан, Інтэрнэт павінен быць «адзіны» для ўсіх карыстальнікаў, і кожны карыстальнік павінен мець роўны доступ да яго.

Адначасова Гілары Клінтан асудзіла кібэратакі ў Інтэрнэце і заклікала ўсе краіны да супрацоўніцтва ў супрацьдзеяньні такім атакам:

«Краіны або асобы, якія арганізуюць кібэратакі, павінны панесьці адказнасьць і сустрэць міжнароднае асуджэньне. Ва ўзаемазьвязаным сьвеце атака на камунікацыйныя сеці адной дзяржавы павінна разглядацца як атака на ўсіх» — сказала яна.

Прамова Клінтан прагучала пасьля таго, як кампанія Google абвінаваціла кітайскія ўлады ў арганізацыі кібэратакі супраць акаўнтаў кітайскіх праваабаронцаў на дамэне Gmail. Клінтан заклікала Кітай правесьці дакладнае і празрыстае расьсьледаваньне гэтага абвінавачаньня.

Клінтан у сваёй прамове таксама асудзіла цэнзуру ў Інтэрнэце, называючы тры краіны, які паводле яе такую цэнзуру ўжываюць у штораз большай ступені: Кітай, Туніс і Ўзбэкістан.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 студзеня дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан выступіла ў Вашынгтоне з прамовай, у якой выказала моцную падтрымку свабодзе выказваньня ў Інтэрнэце.Паводле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика