У 2009 годзе расійская эканоміка скарацілася на 7,9%. 21.by

У 2009 годзе расійская эканоміка скарацілася на 7,9%

01.02.2010 14:43 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расстат (Федэральная служба дзяржаўнай статыстыкі) апублікаваў афіцыйныя звесткі пра тэмпы развіцця эканомікі краіны ў 2009 годзе, зафіксаваўшы самае буйное падзенне ВУП за апошнія 15 гадоў.

У 2009 годзе расійская эканоміка скарацілася на 7,9% у параўнанні з папярэднім годам. Расійскі ўрад прагназаваў яшчэ большае скарачэнне эканомікі — на ўзроўні 8,5%.

У 2008 годзе тэмпы росту расійскай эканомікі склалі 5,6%. Аднак рост ВУП у апошнія гады абумоўліваўся стабільна высокімі цэнамі на нафту.

Аналітыкі заяўляюць, што за гады росту ВУП Расія так і не дыверсіфікавала сваю эканоміку, заснаваную на экспарце рэсурсаў і таму застаецца залежнай ад ваганняў цэнаў на паліва.

Кіраўнік расійскага Мінфіна Аляксей Кудрын лічыць, што расійскай эканоміцы ўдасца аднавіць дакрызісныя тэмпы росту толькі ў канцы 2012 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расстат (Федэральная служба дзяржаўнай статыстыкі) апублікаваў афіцыйныя звесткі пра тэмпы развіцця эканомікі краіны ў 2009 годзе, зафіксаваўшы самае буйное...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика