Віцэ‑прэзідэнт ЗША: становішча ў Пакістане выклікае заклапочанасць
11.02.2010 11:06
—
Новости Мира
|
Віцэ‑прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн лічыць становішча ў Пакістане асноўным клопатам амерыканскай вонкавай палітыкі. Выступаючы ў эфіры тэлеканала CNN, Байдэн сказаў, што становішча ў Пакістане непакоіць яго ў большай ступені, чым становішча ў Афганістане, Іраку і развіццё падзей вакол ядзернай праграмы Ірана. Паводле віцэ‑прэзідэнта ЗША, Пакістан — гэта буйная краіна з ядзернай зброяй, у якой, як ён сказаў, дэмакратыя «не дзейнічае ў поўнай меры». Звяртаючыся да іранскай ядзернай праграмы, Байдэн адзначыў, што ў выпадку авалодання Тэгеранам нават невялікім ваенным ядзерным патэнцыялам гэта, магчыма, падштурхне Саудаўскую Аравію, Егіпет і Турцыю да набыцця ядзернай зброі. Тады, па словах Байдэна, сітуацыя ў рэгіёне можа дэстабілізавацца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцэ‑прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн лічыць становішча ў Пакістане асноўным клопатам амерыканскай вонкавай палітыкі. Выступаючы ў эфіры тэлеканала CNN, Байдэн... |
|