МЗС Польшчы: Будзе чорны спіс. 21.by

МЗС Польшчы: Будзе чорны спіс

15.02.2010 18:54 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асобы, датычныя да рэпрэсій супраць беларускіх палякаў, не будуць мець дазволу на ўезд на тэрыторыю Польшчы. Такое рашэнне прыняло Міністэрства замежных справаў краіны па выніках нарады 15 лютага. Яго абвесціў віцэ-міністр замежных спраў Анджэй Крэмэр.

«Калі рэпрэсіі не спыняцца, мы будзем паступова рабіць крокі ў кірунку замарожвання адносінаў між Еўрасаюзам і Беларуссю», — дадаў ён.

Тэрміновая нарада ў МЗС Польшчы ў Варшаве была скліканая ў сувязі з затрыманнем актывістаў Саюза палякаў у Валожыне.

У нарадзе браў удзел і міністр замежных справаў краіны, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Радаслаў Сікорскі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асобы, датычныя да рэпрэсій супраць беларускіх палякаў, не будуць мець дазволу на ўезд на тэрыторыю Польшчы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика