Рэзалюцыя ЕС аб Беларусі пераносіцца на сакавік. 21.by

Рэзалюцыя ЕС аб Беларусі пераносіцца на сакавік

23.02.2010 18:16 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрапейскі парламент прыме рэзалюцыю аб Беларусі пасля больш грунтоўнага азнаямлення з сітуацыяй. Аб гэтым сёння паведаміў кіраўнік еўрапейскага парламента Ежы Бузэк. «Хочам спраўдзіць, як выглядае сітуацыя на Беларусі, і пасля гэтага прыняць канчатковую рэзалюцыю еўрапейскага парламента» – заявіў Е.Бузэк пасля сустрэчы з А.Борыс і А.Мілінкевічам.

Плануецца, што разгляд справы СПБ адбудзецца на пачатку сакавіка, пасля вяртання чатырохасабовай надпартыйнай місіі ЕС з Беларусі, якая накіруецца туды адмыслова для азнаямлення з сітуацыяй.

Паводле іншай версіі, парламент ЕС зараз не гатовы разглядаць справу СПБ праз брак зацікаўленасці праблемай еўрапейскіх левых.

Борыс і Мілінкевіч пакуль ніяк не каментуюць такое рашэнне Еўрапарламента. Яны адзінадушна выступаюць супраць увядзення санкцый супраць Беларусі. «Ёсць заклікі да ўвядзення санкцый. Але я, як грамадзянка Беларусі, ад 2005-га году ніколі не заклікала да іх увядзення. Перакананая, што трэба забяспечыць адкрытасць Еўропы грамадзянам Беларусі, беларускаму грамадству ўцэлым. Каб простыя грамадзяне маглі лёгка атрымаць шэнгенскую візу і прыехаць у Еўропу» – зазначыла Анжаліка Борыс.

Падобную пазіцыю заняў і А.Мілінкевіч. «Калі не будзе цвёрдай, хоць і добразычлівай да беларусаў, пазіцыі ЕС, на Беларусі будзе толькі горш. ЕС павінен суаднесці палітыку крэдытавання Беларусі з выкананнем правоў чалавека ў краіне. Аднак, на мой погляд, нельга гаварыць аб санкцыях. Дыялог павінен працягвацца, але павінен быць больш выніковым. ЕС павінен прадэманстраваць, што мае інструменты ўздзеяння» – адзначыў А.Мілінкевіч.

АП, паводле wyborcza.pl

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейскі парламент прыме рэзалюцыю аб Беларусі пасля больш грунтоўнага азнаямлення з сітуацыяй. Аб гэтым сёння паведаміў кіраўнік еўрапейскага парламента Ежы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика