Канада – Расія – 7:3!. 21.by

Канада – Расія – 7:3!

25.02.2010 05:57 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чвэрцьфінальным матчы хакейнага алімпійскага турніру зборная Канады разграміла Расію 7:3. Лік па перыядах 4:1, 3:2, 0:0.

Шайбы: Гецлаф (Бойл, Пронгер), 2:21 (0:1). Бойл (Хітлі, Марло), 12:09 (0:2 - бол.). Нэш (Тэйвз, Рычардс), 12:55 (0:3). Калінін (Волчанкоў, Фёдараў), 14:39 (1:3). Морроў (Бойл, Кейт), 18:18 (1:4). Пэры (Гецлаф, Кейт), 23:10 (1:5). Уэбер (Тэйвз, Ігінла), 24:07 (1:6). Афінагенаў (Кавальчук, Грабяшкоў), 24:46 (2:6). Пэры (Стаал, Гецлаф), 29:51 (2:7). Ганчар (Малкін), 31:40 (3:7 - бол.).

Браму расіянін баранілі Набокаў (Брызгалаў, 24:07).

Штраф: 10 - 8.

Большасць: 3 (1) - 4 (1).

Кідкі: 28 (12+8+8) - 42 (21+9+12).

Расія ўпершыню ў гісторыі на Алімпіядзе не трапіла ў чацвёрку.

У першым чвэрцьфінале ЗША выйгралі ў Швейцарыі – 2:0. У гэтыя хвіліны ідзе матч Фінляндыя – Чэхія.

Пераможца гэтага чвэрцьфіналу згуляе ў паўфінале з ЗША (пятніца 22:00).

Сёння а 7-й раніцы пачнецца матч Швецыя – Славакія. Яго пераможца згуляе са зборнай Канады (ноч на суботу 04:30). Дарэчы, шведы чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2006.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Канады проста размазала па лёдзе нашых усходніх суседзяў. Смелым марам трэнера зборнай Беларусі Міхаіла Захарава не суджана збыцца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика