Сарказі павініўся за непраціўленне генацыду тутсі
25.02.2010 16:38
—
Новости Мира
|
Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі прызнаў, што міжнародная супольнасць, уключаючы Францыю, зрабіла памылкі ў перыяд генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Падчас свайго візіту ў Руанду Сарказі заявіў, што Францыя і іншыя краіны павінны асэнсаваць тое, што перашкодзіла ім прадухіліць масавыя забойствы. У лістападзе мінулага года Францыя і Руанда аднавілі дыпламатычныя сувязі, перарваныя ў 2006 годзе. Руанда разарвала адносіны з Францыяй з‑за рашэння французскіх уладаў правесці расследаванне аб дачыненні некаторых палітыкаў да забойства папярэдніка Кагаме Хабьярымана. Гібель прэзідэнта Руанды ў авіякатастрофе ў красавіку 1994 года лічыцца адпраўным пунктам крывавай разні, калі этнічная група хуту знішчыла больш за 800 тыс. чалавек з народнасці тутсі і ўмераных хуту. Руанда са свайго боку абвінавачвала французскія ўлады ў тым, што тыя ведалі пра меркаваны генацыд ды трэніравалі баевікоў з прадстаўнікоў народа хуту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі прызнаў, што міжнародная супольнасць, уключаючы Францыю, зрабіла памылкі ў перыяд генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе.Падчас свайго... |
|