Кадафі пакрыўдзіўся на кпіны і ўвёў эмбарга супраць Швейцарыі. 21.by

Кадафі пакрыўдзіўся на кпіны і ўвёў эмбарга супраць Швейцарыі

04.03.2010 17:00 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лівія прыняла рашэнне ўвесці поўнае ганлёвае эмбарга супраць Швейцарыі. Краіна будзе шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў лекаў, а таксама медыцынскага і прамысловага абсталявання.

Пасля забароны на будаўніцтва мінарэтаў, прынятай у Швейцарыі, лідэр Лівіі Муамар Кадафі ў канцы лютага абвесціў джыхад супраць цэнтральнаеўрапейскай краіны.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША дазволіў сабе пакпіць з ідэі, пасля чаго Кадафі вырашыў увесці эмбарга супраць Швейцарыі.

Адносіны краін былі напружанымі і раней. Так, Швейцарыя ўнесла Кадафі ў «чорны спіс» персон, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны. Лівійскі дыктатар адказаў з размахам — забараніў уезд у сваю краіну ўсім жыхарам краін Шэнгенскага пагаднення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзярдэпартамент ЗША высмеяў рашэнне лідэра Лівіі аб'явіць джыхад Швейцарыі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика