Хто з дзяржаўных кіраўнікоў прыбудзе на святкаванні ў Вільню?
08.03.2010 15:04
—
Новости Мира
|
Пакуль свой удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 20-х угодкаў аднаўлення незалежнасці Літвы падцвердзілі – прэзыдэнт Латвіі Валдзіс Затлерс, Эстоніі – Томас Хендрык Ільвэс, Польшчы – Лех Качыньскі, Фінляндыі – Тар’я Каарын Халанэн, Славеніі – Даніла Цюрк.У Вільню таксама прыбудуць выконваючы абавязкі прэзыдэнта Малдовы Міхай Гімну, спікер парламента Грузіі Давід Бакрадзэ, кіраўнік рыксдагу Швецыі Пэр Вэстэрбэрг. Паводле літоўскіх СМІ, вельмі верагодна, што ў святкаваннях будзе ўдзельнічаць і новаабраны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Аднак, пакуль ён не падцвердзіў, што прыбудзе ў Вільню. 8 сакавіка ў Літве чакаюць, што афіцыйны Мінск адкажа на запрашэнне, якое прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце даслала Аляксандру Лукашэнку. Літоўскія дыпламаты ўжо перадалі Лукашэнку гэтае запрашэнне. На святкаванне таксама запрасілі і прэзыдэнта Расіі Дзмітрыя Мядзьведзева. Ён, аднак, паведаміў, што ня зможа прыбыць у Вільню ў сувязі з удзелам у іншых мерапрыемствах. Запрашэнні Мядзьведзева і Лукашэнкі на Дзень незалежнасці Літвы выклікалі крытыку з боку некаторых палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Як падаюць літоўскія СМІ, на ўрачыстасці, прымеркаваныя да 20-х угодкаў аднаўлення незалежнасці Літвы, большасць з запрошаных замежных дэлегацыяў прыбудуць 10 сакавіка. На вечар гэтага дня ў Вільні запланаваныя першыя святочныя мерапрыемствы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль свой удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 20-х угодкаў аднаўлення незалежнасці Літвы падцвердзілі – прэзыдэнт Латвіі Валдзіс Затлерс, Эстоніі – Томас Хендрык...
|
|