Ландсбергіс: Нічога кепскага ў запрашэнні Лукашэнкі на 11 сакавіка няма
09.03.2010 17:08
—
Новости Мира
|
Няма нічога дрэннага ў запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасці, прысвечаныя 20‑годдзю аднаўлення незалежнасці, у Вільню. Такога меркавання пра рашэнне прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце запрасіць Лукашэнку ў Літву трымаецца еўрапарламентарый Вітаўтас Ландсбергіс. «Я не бачу ў гэтым нічога дрэннага. У пэўным кантэксце падзей, абставінаў, быць можа, неафіцыйных умоў, таксама, бачачы, што ў Беларусі, у яе кіраўнікоў, да якіх можа быць шмат прэтэнзій, асабліва ў сувязі з ранейшай палітыкай і дзеяннямі, ёсць жаданне рабіць нешта інакш. Спрабаваць весці краіну па‑іншаму — да выжывання і без адрыву ад еўрапейскіх каранёў. Бо беларускі народ варты таго, каб стаць еўрапейскім народам», — сказаў Ландсбергіс на прэс‑канферэнцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няма нічога дрэннага ў запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасці, прысвечаныя 20‑годдзю аднаўлення незалежнасці, у Вільню.Такога меркавання пра рашэнне... |
|