«Аліса ў краіне цудаў» стала лідэрам касавых збораў 2010 года
15.03.2010 11:49
—
Новости Мира
|
3D-казка кампаніі Disney і Ціма Бёртана «Аліса ў краіне цудаў» з Джоні Дэпам у ролі звар’яцелага Капялюшніка стала лідэрам касавых збораў 2010 года. Першы тыдзень пракату прынёс вытворцу фільма $62 млн. Агульная сума, атрыманая ад пракату «Алісы», складае на сённяшні дзень $208,6 млн. «Аліса ў краіне цудаў» абагнала па даходах іншую казачную гісторыю, створаную Бёртанам ‑‑ «Чарлі і шакаладная фабрыка». Я лічу, што прафесійны саюз Бёртана і Дэпа сам па сабе з’яўляецца якімсьці чараўніцтвам», — пракаментаваў фільм адзін з кіраўнікоў Disney. «Ад іх заўсёды можна чакаць чаго‑небудзь надзвычайнага», — дадаў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3D-казка кампаніі Disney і Ціма Бёртана «Аліса ў краіне цудаў» з Джоні Дэпам у ролі звар’яцелага Капялюшніка стала лідэрам касавых збораў 2010 года.Першы тыдзень... |
|