Украіна пакуль не збіраецца ўступаць у Мытны саюз
15.03.2010 16:48
—
Новости Мира
|
Украіна пакуль не збіраецца ўступаць у Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі. Пра гэта заявіў віцэ‑прэм’ер Украіны Сяргей Цігіпка ў інтэрв’ю ўкраінскаму часопісу «Контракты». Паводле яго слоў, зараз казаць аб уступленне краіны ў Мытны саюз рана. »Па‑першае, сама структура Мытнага саюза сырая, — зазначыў віцэ‑прэм’ер, які курыруе эканамічныя пытанні ў новым украінскім урадзе. — Па‑другое, Украіна — член Сусветнай гандлёвай арганізацыі, і паміж гэтымі структурамі ёсць супярэчнасці. А выходзіць са складу СГА, каб уступіць у Мытны саюз, неразумна — мы доўга і цяжка ўступалі ў гэтую арганізацыю, заплаціўшы занадта высокую цану за сваё членства». Апрача таго, як заявіў Цігіпка, стратэгічная мэта Украіны — «асацыяванае членства ў ЕС і стварэнне зоны свабоднага гандлю з Еўропай». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украіна пакуль не збіраецца ўступаць у Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі. Пра гэта заявіў віцэ‑прэм’ер Украіны Сяргей Цігіпка ў інтэрв’ю ўкраінскаму... |
|