Ісландскі вулкан крыху сцішыўся
21.04.2010 13:26
—
Новости Мира
|
Вывяржэнне вулкана, якое спыніла на некалькі дзён авіязносіны па ўсёй Еўропе, працягваецца, але выкіды попелу сталі меншымі — пра гэта абвясцілі ў сераду ісландскія метэаролагі.
Прадстаўнік метэаралагічнага ведамства Ісландыі Гудрун Ніна Пэтэрсан распавяла журналістам, што ўзровень магмы ў вулкане зараз вельмі нізкі, аб’ём попелу скараціўся, і ў асноўным попел асядае каля вулкана, бо выкідаецца не вышэй за 6 кіламетраў. Вывяржэнне, зрэшты, працягваецца, і спецыялісты, паводле Пэтэрсан, не бачаць ніякіх прыкмет таго, што яно ідзе да канца.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вывяржэнне вулкана, якое спыніла на некалькі дзён авіязносіны па ўсёй Еўропе, працягваецца, але выкіды попелу сталі меншымі — пра гэта абвясцілі ў сераду... |
|