Масква ўжо не лічыць Курманбека Бакіева прэзідэнтам
22.04.2010 19:55
—
Новости Мира
|
З адпаведнай заявай у чацвер, 22 красавіка, выступіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.
«Я ведаю толькі адно, і пра гэта было афіцыйна абвешчана, што Курманбек Бакіеў факсам даслаў у Бішкеку заяву аб адстаўцы. Гэта дакумент, вусныя заявы наўрад ці могуць яго адмяніць», -- сказаў ён. Нагадаем, 6 красавіка ў Кыргызстане пачаліся масавыя беспарадкі, выкліканыя арышам практычна ўсіх лідэраў апазіцыі. Ахвярамі сутыкненняў у Бішкеку сталі каля 80-ці чалавек, больш за тысячу атрымалі раненні. Неўзабаве апазіцыя заявіла аб роспуску парламента і фарміраванні новага урада на чале з Розай Атунбаевай. Пазней стала вядома, што Курманбек Бакіеў напісаў заяву аб адстаўцы. 16 красавіка ён паехаў у Казахстан, адкуль затым вылецеў у невядомым накірунку. Праз чатыры дні кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што былы прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца ў Мінску. Ужо ў Беларусі Бакіеў заявіў, што не складаў з сябе паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З адпаведнай заявай у чацвер, 22 красавіка, выступіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў. «Я ведаю толькі адно, і пра гэта было афіцыйна абвешчана, што Курманбек... |
|