Дапамога Грэцыі вырасце да 120 млрд. еўра. 21.by

Дапамога Грэцыі вырасце да 120 млрд. еўра

29.04.2010 10:34 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрасаюз і МВФ, хутчэй за ўсё, павялічаць аб’ём дапамогі Грэцыі да 120 млрд. еўра, заявіў 28 красавіка кіраўнік фракцыі зялёных нямецкага бундэстага Юрген Трыцін.

Пакет дапамогі Грэцыі будзе разлічаны на тры гады.

Раней ЕС і МВФ абяцалі Грэцыі да 45 млрд. еўра пад ільготны працэнт для пераадолення цяжкага бюджэтнага і даўгавога крызісу. Афіны афіцыйна звярнуліся па крэдыты 23 красавіка на фоне рэзкага росту працэнту па грэчаскіх дзяржаўных аблігацыях і пагаршэння статыстычных звестак. Грэцыі неабходна рэфінансаваць 8,5 млрд. еўра доўгу да 20 мая 2010 года.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрасаюз і МВФ, хутчэй за ўсё, павялічаць аб’ём дапамогі Грэцыі да 120 млрд. еўра, заявіў 28 красавіка кіраўнік фракцыі зялёных нямецкага бундэстага Юрген Трыцін. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика