Новости Мира. 21.by

02.05.2010 16:14 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— Я прапаную аб’яднаць «Газпром» і «Нафтагаз», — сказаў у пятніцу прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін пасля перамоваў з кіраўніком украінскага ўраду Мікалаем Азаравым.

У пятніцу ў Сочы ўрадавыя дэлегацыі Расіі і Украіны мусілі абмеркаваць больш цеснае эканамічнае супрацоўніцтва, асабліва ў сферы энергетыкі і авіякасмічнай прамысловасці. Гэта павінна было стаць працягам так званага пагаднення «газ за флот», падпісанага на мінулым тыдні ў Харкаве прэзідэнтамі Расіі і Украіны Дзмітрыем Мядзведзевым і Віктарам Януковічам. Кіеў вырашыў падоўжыць прынамсі на 25 гадоў дамову пра размяшчэнне ваенных базаў Чарнаморскага флоту Расіі ў Крыме, тэрмін дзеяння якой заканчваецца ў 2017 годзе. У сваю чаргу Масква пагадзілася цягам найбліжэйшых 10 гадоў прадаваць Украіне газ з 30-працэнтнай зніжкай.

Але аказалася, што гэта яшчэ не ўсё. У пачатку гэтага тыдня ўрад Расіі прапанаваў Украіне аб’яднаць электрастанцыі, якія вырабляюць палову электраэнергіі ва Украіне. У пятніцу да галінаў, што мусяць інтэгравацца, Пуцін дадаў газавую прамысловасць.

Паводле дадзеных агенцтва «Інтэрфакс», прапанова Пуціна ашаламіла нават прадстаўнікоў украінскіх уладаў. Спачатку прэс-служба ўкраінскага ўраду сцвярджала, што гэтая ідэя ў Сочы не абмяркоўвалася, і спрабавала ператварыць усё ў жарт. Але потым Мікалай Азараў заявіў, што ўрады Украіны і Расіі абмяркуюць такую магчымасць.

Нечаканая для ўкраінцаў, прапанова Пуціна, аднак, не выклікала здзіўлення ў «Газпроме. «Перамовы пачнуцца адразу пасля травеньскіх святаў. Мы будзем размаўляць пра абмен актываў, а ў перспектыве — пра зліццё кампаній», — паведаміў журналістам старшыня «Газпрома» Аляксей Мілер. Ён дадаў, што такім чынам Украіна атрымае доступ да газавых радовішчаў у Расіі, а «Газпром» зможа інвеставаць ва ўкраінскія трубаправоды, праз якія транзіт расійскага газу ў Еўропу складае 80 працэнтаў.

Фактычна гэта паглынанне Расіяй украінскай газавай прамысловасці. На думку расійскіх экспертаў, у кампаніі, паўсталай у выніку зліцця «Газпрома» і Нафтагаза, Украіна мела б толькі каля 6% акцый.

Гэтае зліццё таксама перадвызначыла б інтэграцыю Украіны і Расіі. «Зліццё „Газпрома“ і „Нафтагаза“, супрацоўніцтва ў ядравай галіне, падаўжэнне дамовы аб размяшчэнні Чарнаморскага флоту ў Севастопалі — усё гэта пахне інтэграцыяй. Праблема толькі ў тым, наколькі гэтая інтэграцыя будзе трывалай», — сказаў «Інтэрфаксу» палітолаг Марк Урноў.


wyborcza.biz

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Я прапаную аб’яднаць «Газпром» і «Нафтагаз», — сказаў у пятніцу прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін пасля перамоваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика