У Партугаліі легалізаваныя аднаполыя шлюбы. 21.by

У Партугаліі легалізаваныя аднаполыя шлюбы

18.05.2010 11:35 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта адбылося, нягледзячы на супраціў правых палітычных сілаў і каталіцкай царквы, аўтарытэт якой у краіне традыцыйна вельмі высокі. Прэзідэнт Партугаліі Анібал Каваку Сілва падпісаў ухвалены парламентам закон аб аднаполых шлюбах.

Ідучы на гэты крок, прэзідэнт нагадаў пра тое, што Партугаліі зараз неабходны нацыянальны кансенсус:

«Улічваючы гэты факт, я не хачу рабіць ўнёсак у бессэнсоўны працяг дэбатаў, якія толькі паглыбяць раскол сярод партугальцаў і адцягнуць увагу палітыкаў ад сур’ёзных праблем, рашэнне якіх жыццёва важна для нас,» — сказаў Анібал Каваку Сілва.

Ён адзначыў, што прыняў рашэнне аб ратыфікацыі, «без уліку сваіх асабістых перакананняў».

Такім чынам, Партугалія стала шостай — пасля Бельгіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Нарвегіі і Швецыі — краінай у Еўропе, дзе дазволеныя аднаполыя саюзы.

Партугальскі прэм’ер Жазэ Сократэш раней заяўляў, што гэтая мера ‑‑ частка мадэрнізацыі Партугаліі. Два гады таму яго кабінет адмяніў забарону на аборты.


euronews.net

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта адбылося, нягледзячы на супраціў правых палітычных сілаў і каталіцкай царквы, аўтарытэт якой у краіне традыцыйна вельмі высокі. Прэзідэнт Партугаліі Анібал...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика