Назарбаеў прыняў новую канцэпцыю нацыябудаўніцтва
19.05.2010 10:55
—
Новости Мира
|
Пры канцы існавання СССР казахі сталі меншасцю ў сваёй нацыянальнай рэспубліцы. За 20 гадоў незалежнасці іх доля ў насельніцтве рэзка вырасла. Па-першае, з краіны выехалі многія мігранты ў першым і другім пакаленні. Па-другое, у Казахстан пераехала каля мільёна аралманаў — этнічных казахаў-перасяленцаў з іншых краінаў. У цэлым доля казахаў вырасла з 48 да 63%. А разам з уйгурамі, дунганамі, узбекамі і іншымі карэннымі нацыянальнымі меншасцямі казахі цяпер складаюць абсалютную большасць насельніцтва краіны — амаль 70% насельніцтва. Яшчэ 20 гадоў таму многія меркавалі, што заселеная расейцамі і нашчадкамі ссыльных поўнач можа аддзяліцца ад рэшты краіны. Назарбаеў проціпаставіў гэтаму пераезд сталіцы ў Астану і палітыку кантролю за расейскімі нацыяналістычнымі арганізацыямі. Урад Казахстана ўхваліў план дзеянняў па рэалізацыі новай Дактрыны нацыянальнага адзінства — дакумента, які акрэслівае асноўныя накірункі нацыябудаўніцтва. Назарбаеў падпісаў гэтую дактрыну 29 красавіка. Як сказаў міністр культуры Мухтар Кул-Мухаммед, паводле яе будуць створаныя новыя СМІ на казахскай мове, а таксама пляцоўкі міжнацыянальнага дыялогу. Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры канцы існавання СССР казахі сталі меншасцю ў сваёй нацыянальнай рэспубліцы. За 20 гадоў незалежнасці іх доля ў насельніцтве рэзка вырасла. Па-першае, з краіны... |
|