Беспарадкі ў Кіргізіі: урад запрашае расійскія войскі. 21.by

Беспарадкі ў Кіргізіі: урад запрашае расійскія войскі

12.06.2010 14:26 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ошы распачалася этнічная чыстка узбекаў. Дзесяткі ахвяраў.

Сілы, верныя Часоваму ўраду, аказаліся няздольнымі спыніць сутычкі кіргізаў і узбекаў у Ошы і Карасу. У выніку гэтых сутычак дзесяткі чалавек загінулі, сотні параненыя.

Адказваючы на просьбу узбекскай грамады, Кіргізія адкрыла мяжу з Узбекістанам, да якой скіроўваюцца тысячы ўцекачоў.

Спаленыя узбекскі і кіргізскі тэатры ў Ошы. У горадзе замкнёныя крамы, спынілася жыццё.

Горад кантралююць ўзброеныя банды кіргізскай моладзі. Асобныя раёны на ўсходзе горада застаюцца пад кантролем аддзелаў узбекскай моладзі.

Не даючы рады сітуацыі, часовы ўрад на чале з Розай Атунбаевай у суботу звярнуўся па вайсковую дапамогу да Расіі. Як паведамляюць расійскія СМІ, наводзіць парадак у Кіргізіі, магчыма, будуць дэсантнікі з Ульянаўска.

Пакуль няясны механізм легітымацыі іх прысутнасці. Тое можа адбыцца або пра Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспецы, у якую ўваходзяць краіны СНД, у тым ліку і Беларусь, або праз Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, у якую ўваходзяць Расія, Кітай і іншыя краіны Еўразіі.

У выніку эскалацыі падзеяў, якія распачаліся з Рэвалюцыі цюльпанаў і перараслі праз пяць гадоў і скіданне Бакіева, расійская вайсковая прысутнасць у рэгіёне становіцца дамінуючай.


Сяргей Гезгала

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ошы распачалася этнічная чыстка узбекаў. Дзесяткі ахвяраў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика